Па прынцыпах партнёрства

У канцы года ў Беларусі будзе адкрыта пасольства Рэспублікі Карэя, а таксама прадстаўніцтва карэйскага агенцтва садзейнічання гандлю і інвестыцыям KOTRA.
У канцы года ў Беларусі будзе адкрыта пасольства Рэспублікі Карэя, а таксама прадстаўніцтва карэйскага агенцтва садзейнічання гандлю і інвестыцыям KOTRA.

Аб гэтым было заяўлена ў Мінску на сустрэчы прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага з кіраўніком карэйскага агенцтва Кі Хва Хонгам.
Сяргей Сідорскі станоўча ацаніў перспектыву адкрыцця пасольства Рэспублікі Карэя ў Мінску. Акрамя таго, была выказана зацікаўленасць удзелу у выставах, якія праводзяцца ў Карэi. З дапамогай агенцтва KOTRA выставачная дзейнасць Беларусі ў гэтай краіне можа быць актывізавана.

У сваю чаргу Кі Хва Хонг адзначыў, што Карэя таксама зацікаўлена ў супрацоўніцтве з Рэспублікай Беларусь. Па словах замежнага госця, абедзьве краіны здольныя больш актыўна развіваць сувязі ў эканоміцы, гандлі і прыцягненні інвестыцый.

Вольга Карнеева
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter