Па прыкладу «Снова»

Барыс Батура: У Пасланні акрэслены самыя актуальныя задачы

Старшыня Мінскага аблвыканкама Барыс БАТУРА:

— У сваім штогадовым Пасланні да беларускага народа і Нацыянальнага сходу Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падрабязна спыніўся на пытаннях далейшага развіцця аграпрамысловага комплексу. У час выступлення кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дынамічнаму развіццю АПК павінна паслужыць тэхналагічнае абнаўленне вытворчасці, удасканаленне метадаў гаспадарання і структурныя змяненні. Ён даручыў у бліжэйшыя год-два стварыць у кожным раёне буйны агракамбінат. Гэта даручэнне на Міншчыне будзе выканана безумоўна. Адметна, што менавіта ў цэнтральным рэгіёне назапашаны добры вопыт работы сельгаспрадпрыемстваў з замкнёным цыклам вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі. Яны забяспечваюць эфектыўную дзейнасць. Гэта ўсім добра вядомыя агракамбінаты «Сноў», «Дзяржынскі», «Ждановічы».

На Міншчыне актыўна будзе праходзіць узбуйненне гаспадарак, стварэнне структур, дзе будзе забяспечаны працэс ад вырошчвання сельгаспрадукцыі да яе перапрацоўкі і рэалізацыі. Гэта вельмі сур’ёзная задача ў напрамку мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі. Стварэнне такіх структур ужо абмяркоўвалася на адной з калегій, якую праводзіў камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама. З пастаўленай задачай мы павінны справіцца.

Увогуле, калі гаварыць пра Пасланне, то ў гэтым праграмным дакуменце вельмі дакладна акрэслены самыя актуальныя задачы, што стаяць перад краінай. Яны выказаны даходлівай, яснай мовай. Пасланне было вельмі сур’ёзна структурыравана. Сярод асноўных напрамкаў — мадэрнізацыя, беражлівасць, павелічэнне даходаў насельніцтва. Вызначаны асноўныя напрамкі развіцця галін эканомікі, па кожным з іх пастаўлены задачы, указана на недапрацоўкі, якія ёсць сёння і якія неабходна ўстараняць.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter