Па прыкладу слуцкiх ткачых

Выстава ў лiцэi N 2 лёгкай прамысловасцi прадставiла новыя работы навучэнцаў у фальклорным стылi. Мерапрыемства гэтае ладзяць у Мiнску кожную зiму, i ўжо 15 гадоў запар знакамiтая ўстанова ўдзельнiчае ў гарадскiм конкурсе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў сiстэме прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi. Конкурс гэты праходзiць пад дэвiзам “Адраджэнне беларускiх традыцый”, а лiцэй N 2 вось ужо пяты год трапляе ў пяцёрку пераможцаў.

Падрыхтоўка да выставы пад кiраўнiцтвам намеснiка дырэктара Святланы Максiмовiч была праведзена не “дзiцячая”. Са шматлiкiх работ навучэнцаў адабралi самыя лепшыя дываны, вышыўкi i габелены, на сценах стварылi з iх жывую кампазiцыю. Манекены-лялькi апранулi ў нацыянальнае адзенне. Чаго на той выставе толькi няма: i саматканыя ручнiкi, i шалiкi, вышытыя кручком, i вырабы з саломкi, i нават глiняныя жбаны з талеркамi. У гурток старадаўнiх рамёстваў навучэнцы лiцэя N 2 прыходзяць па розных прычынах: хтосьцi з дзяцiнства любiць шыць i вышываць, хтосьцi не ведае, куды падзець вольны час... Вышыўка дывановых пано, напрыклад, выпрацоўвае ў гурткоўцаў уважлiвасць, упартасць i ўседлiвасць. Ды i ўсе астатнiя вiды дзейнасцi дапамагаюць лепш навучыцца сумяшчаць у адной рабоце розныя колеры, стылi i тэхнiкi. Лiцэй плануе выдаваць пасведчаннi гурткоўцам на права выкладаць тыя навыкi, што яны атрымалi тут. Такiм чынам, можна ўладкавацца на працу ў цэнтр пазашкольнай дзейнасцi цi якi-небудзь творчы клуб. Але ж гэта не самае галоўнае. Кiраўнiк аднаго з гурткоў Марыя Сафронаўна кажа так: — Нават калi пасля заканчэння курса ў нашых гуртках дзяўчынкi некалькi гадоў не будуць практыкавацца, усё роўна потым iх рукi ўспомняць гэтую працу, тэхнiку яе выканання. Яны змогуць перадаваць гэтае ўменне сваiм дзецям i ўнукам — такiм чынам i традыцыя не загiне.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter