Па праграме добрасуседства

Латвія падтрымлівае ініцыятыву зніжэння кошту шэнгенскіх віз для беларусаў
Латвія падтрымлівае ініцыятыву зніжэння кошту шэнгенскіх віз для беларусаў.

На сустрэчы з журналістамі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Латвіі ў Беларусі Майра Мора нагадала, што да ўступлення Латвіі ў шэнгенскае пагадненне плата за візы з беларусаў не збіралася на працягу двух гадоў. Але і пасля ўвядзення кошту візы ў 60 еўра не знізілася колькасць беларускіх грамадзян, якія жадаюць наведаць Латвію.

Майра Мора пацвердзіла, што Латвія падтрымлівае прапанову зрабіць выключэнне для Беларусі і знізіць кошт віз да надання краіне статусу паўнапраўнага ўдзельніка еўрапейскай праграмы добрасуседства.
Гаворачы аб супрацоўніцтве дзвюх краін, пасол адзначыла актыўныя кантакты на ўзроўні памежных службаў, міністэрстваў унутраных спраў. Па яе словах, добра развіваецца супрацоўніцтва ў эканамічнай сферы. Латвійскія прадпрымальнікі праяўляюць цікавасць да Беларусі і разлічваюць на паляпшэнне ўмоў для вядзення бізнесу ў краіне. Што тычыцца ўзаемнага гандлю, то за 6 месяцаў 2008 года ён склаў больш за 245 мільёнаў еўра, беларускі экспарт — 181 мільён еўра. Цікавасць для Латвіі прадстаўляе і супрацоўніцтва з Беларуссю ў энергетычнай сферы.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter