Па новай рэцэптуры

Сучасная лінія па вытворчасці сушак усталявана на Верхнядзвінскім хлебазаводзе У філіяле «Верхнядзвінскі хлебазавод» РУВП «Віцебскхлебпрам» вядзецца рэканструкцыя цэха хлебабулачных вырабаў з заменай тэхналагічнага абсталявання. Нядаўна тут з’явілася новая сучасная лінія па выпуску новага віду прадукцыі — неўскіх сушак. Для гэтага прадпрыемства за кошт крэдытных рэсурсаў набыло у Чэхіі газавую печ. Астатнімі элементамі завод забяспечыла УП «Белхлебкам» па дамове абмену. Гэта значыць, што кампенсаваць затраты сталічнаму прадпрыемству філіял будзе гатовай прадукцыяй — 23 % месячнага аб’ёму новых вырабаў. Дарэчы, плануецца, што кожныя 30 дзён на Верхнядзвінскім хлебазаводзе будзе выпускацца 100—130 тон неўскіх сушак. На здымку: галоўны iнжынер Леанiд БЛЯХМАН i старшы майстар Людмiла IВАНОВА. Фото: БЕЛТА

Сучасная лінія па вытворчасці сушак усталявана на Верхнядзвінскім хлебазаводзе

У філіяле «Верхнядзвінскі хлебазавод» РУВП «Віцебскхлебпрам» вядзецца рэканструкцыя цэха хлебабулачных вырабаў з заменай тэхналагічнага абсталявання. Нядаўна тут з’явілася новая сучасная лінія па выпуску новага віду прадукцыі — неўскіх сушак. Для гэтага прадпрыемства за кошт крэдытных рэсурсаў набыло у Чэхіі газавую печ. Астатнімі элементамі завод забяспечыла УП «Белхлебкам» па дамове абмену. Гэта значыць, што кампенсаваць затраты сталічнаму прадпрыемству філіял будзе гатовай прадукцыяй — 23 % месячнага аб’ёму новых вырабаў. Дарэчы, плануецца, што кожныя 30 дзён на Верхнядзвінскім хлебазаводзе будзе выпускацца 100—130 тон неўскіх сушак.

На здымку: галоўны iнжынер Леанiд БЛЯХМАН i старшы майстар Людмiла IВАНОВА.

Фото: БЕЛТА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter