«Паўночны» упаўнаважаны заявiць

Свiнакомплекс “Паўночны” — на Вiцебшчыне. На iм адначасова ўтрымлiваецца i гадуецца звыш 36 тысяч жывёл

Свiнакомплекс “Паўночны” — на Вiцебшчыне. На iм адначасова ўтрымлiваецца i гадуецца звыш 36 тысяч жывёл. Калi ўлiчыць, што летась сельгаспрадпрыемства-гiгант рэалiзавала дзяржаве 5794 тоны прадукцыi, то напрошваецца арыгiнальнае параўнанне. Як вядома, умяшчальнасць аднаго чыгуначнага вагона — 60 тон. У такiм разе толькi на працягу года з КУСГП “Паўночны” загружана не меней 96 вагонаў. З iх можна сфармiраваць тры саставы. Застаецца ўдакладнiць, што азначанае сельгаспрадпрыемства ўваходзiць у лiк 60 базавых аграрных гiгантаў краiны. А ўзначальвае “Паўночны” з 1995 года таленавiты кiраўнiк, член Савета Рэспублiкi  Васiль Асiпенка. 

Не   мела   баба клопату…

I купiла парася... Хто не ведае, ужо з адным парасём, як выяўляецца, зусiм няпроста. А калi iх больш за 36 тысяч? 

Насуперак другому вядомаму сцвярджэнню заўважым: каментарыi тут патрэбны. I найлепш за ўсё iх здольны даць самы спрактыкаваны мясцовы “банкiр”, а дакладней, галоўны эканамiст “Паўночнага” Валянцiна Макарава. У добрым сэнсе яна нагадвае “хадзячую энцыклапедыю”, бо i самыя значныя падзеi i факты, i малейшыя дробязi ведае назубок. 

Як жа зрабiць эканомiку эканомнай? Тут адной галавы пры ўсiм стараннi не хопiць. У сельгаспрадпрыемстве над вытворчасцю амаль сотнi вагонаў свiнiны ў год працуюць 320 спецыялiстаў усiх узроўняў. Непасрэдна ў цэхах i на шматлiкiх участках занята прыкладна трэць вяскоўцаў. А па вялiкiм рахунку, уся iнфраструктура “Паўночнага” завязана на свiнагадоўлi. 

Эканамiчная служба падвяла рахункi за мiнулы год. Атрымалася, што за гэты час рэалiзавана прадукцыi на 206 тон больш папярэдняга. З такога прыемнага старту ўсiм хочацца прымервацца да штурму новых вышынь. Асаблiва з улiкам таго, што сярэдняя заработная плата складае ў месяц каля 600 тысяч рублёў. Бываюць месяцы, што на аднаго працуючага атрымлiваецца па мiльёну. З асаблiвай цеплынёй называе галоўны эканамiст прозвiшчы аператараў свiнакомплексу Iрыны Iваннiкавай, Людмiлы Уласавай, Надзеi Малышавай i шмат каго яшчэ, на кiм поспех трымаецца, i не толькi ў год Свiннi. 

А для гэтага нельга адставаць, прыпыняцца на дасягнутым. Вось чаму ў ”Паўночным” за ўласныя сродкi працягваецца рэканструкцыя вытворчасцi, укараняюцца новыя тэхналогii для няспыннага павелiчэння выхаду таварнай прадукцыi. 

Генiяльнасць простых   рашэнняў

Зразумела, што пры такiх вялiкiх аб’ёмах вытворчасцi адпаведна высокi расход палiўна-энергетычных рэсурсаў. Толькi электраэнергii за 2006 год сельгаспрадпрыемства спажыло 6548 тысяч  кiлават-гадзiн. А яна не абяцае стаць больш таннай. Таму “мазгавы цэнтр” гаспадаркi ў складзе дырэктара Васiля Асiпенкi, галоўнага эканамiста Валянцiны Макаравай, галоўнага энергетыка Васiля Кумрова, начальнiка кацельнi Уладзiмiра Фядотава, iншых спецыялiстаў выпрацаваў план па iх эканомii. 

Ёсць магчымасць скарацiць на 10 працэнтаў выкарыстоўванне вады ў вытворчых працэсах. Тым самым зменшыцца расход электраэнергii па водазабору, затраты на перапампоўку i перапрацоўку гною ачышчальнымi збуда-ваннямi. 

Яшчэ адзiн рэзерв на тэхнiчнай мове гучыць, як абсталяванне пералiўных клапанаў на свiнарнiках-адкор-мачнiках i выкарыстанне сучасных мыечных машын НД-10/25 i ўтрыманне жывёлы на рашоткавай падлозе. Толькi апошняе мерапрыемства абяцае эканомiю электраэнергii ў гэтым годзе на 114 тысяч кiлават-гадзiн. А ад усiх намечаных мерапрыемстваў яна чакаецца каля  паўтара мiльёна кiлават-гадзiн. 

Не мог я не пацiкавiцца i такой злабадзённай сёння тэмай, як эканомiя энерганось-бiтаў на аснове нафты цi газу. I тут пачуў дасцiпныя думкi i меркаваннi. У прыватнасцi, начальнiк кацельнi Уладзiмiр Фядотаў засведчыў, што нядаўна запушчаны новы кацёл на аўтаматычным рэжыме эксплуатацыi. Iншыя катлы таксама працуюць у рэжыме пераключэння з аднаго на другi вiд палiва. Каб было больш зразумела, у найбольш халодны час года выкарыстоўваецца прыродны газ, а як пачынае цяплець, то энергiя ствараецца за кошт спальвання брыкету, дроў, iншых мясцовых вiдаў палiва. 

Для параўнання: два катлы працуюць на дровах. Такой сыравiны патрабуецца на суткi прыкладна сем кубаметраў. Беражлiваму селянiну для абагрэву хаты такой колькасцi хопiць практычна на ўсю зiму. Але для свiнакомплексу iснуюць iншыя вымярэннi. Затое катлы “сiлкуюцца” не карыснай драўнiнай, а адходамi з пiларамы цэха дрэваапрацоўкi. 

— Ёсць i яшчэ рэзерв, — адкрыта прызнаецца начальнiк кацельнi,— гэта выкарыстанне пакiнутай у полi саломы. Праўда, для гэтага мэтазгодна рабiць з яе брыкеты вагой 15—20 кiлаграмаў. Можа каму такi рэзерв пакажацца i не надта сур’ёзным, але шмат дзе салома на палях проста гнiе. А калi яе спрасаваць, то атрымлiваюцца брыкеты, здольныя пры згараннi даваць цяпло. Мiж iншым, ва Украiне даўно нават з высушанага гною вырабляюць так званыя кiзякi ў форме цаглiнак, якiя спальваюць у печках. Дык чаму ж нам не рыхтаваць салому ў брыкетах?  Пасля спальвання ў катлах яна дасць не толькi таннае цяпло, але i цудоўны попел для ўгнаення палёў… 

Прыемна, што пры такiх вялiкiх аб’ёмах вытворчасцi свiнiны ў КУСГП “Паўночны” настойлiва думаюць над шляхамi знiжэння яе сабекошту. У тым лiку i праз эканомiю энерганосьбiтаў. Дарэчы, ужо ёсць распрацоўкi ў канкрэтных накiрунках. Калi адмовiцца ад падагрэву вады для тэхналагiчных патрэб у летнi час, то ўдасца зэка-номiць 129 тысяч тон умоўнага палiва. Вядзецца замена электрапомп, а таксама ўстаноўка катлоў меншай магутнасцi замест не надта эканомных. I гэта таксама дадатковыя ўзносы ў скарбонку ашчаднасцi. 

Гарадоцкi раён

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter