Паўнапраўныя грамадзяне

Пашпарт атрымаюць сёння каля 50 маладых жыхароў Глыбокага

Галоўны ў жыцці дакумент атрымаюць сёння каля 50 маладых жыхароў горада Глыбокае.

Урачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў пройдзе ў горадзе Глыбокае Віцебскай вобласці. Дзень Канстытуцыі стане асабістым святам для 53 юнакоў і дзяўчат, лепшых школьнікаў раёна, у ліку якіх выдатнікі вучобы, пераможцы прадметных алімпіяд, прызёры спартыўных спаборніцтваў, дыпламанты творчых конкурсаў, актыўныя ўдзельнікі працоўных дэсантаў, экалагічных і валанцёрскіх акцый, культурна-масавых мерапрыемстваў.

Пасля атрымання дакумента грамадзянскай сталасці на іх ускладаецца новая роля — быць адказнымі за будучыню рэгіёна і краіны, сваёй вучобай, працай, справамі ўмацоўваць аўтарытэт і добрае імя роднага горада, спрыяючы росквіту Беларусі.

Галоўны ў жыцці дакумент — пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь — юнакам і дзяўчатам уручыць старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта Алег Морхат. Удзел ва ўрачыстай цырымоніі прымуць таксама прадстаўнікі заканадаўчай і выканаўчай улады, ветэраны вайны і працы, ганаровыя людзі раёна.

Працягам мерапрыемства стане ўручэнне білетаў новым членам БРСМ, маладзёжную грамадскую арганізацыю папоўняць каля 40 навучэнцаў раёна. У гэты ж дзень з нагоды аб’яўленага сёлета ў краіне Года беражлівасці адбудзецца і ўзнагароджванне пераможцаў раённай акцыі па зборы другаснай сыравіны «Моладзь за чысціню гарадоў і вёсак».

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter