Первые аптеки на территории Беларуси появились почти пятьсот лет назад

Па лекі – у музей

Калі яшчэ не было аптэк, іх функцыю выконвалі манастыры. Манахі збіралі лекавыя травы і, добра разбіраючыся ў хіміі, выраблялі настоі, мазі, парашкі. Першая аптэка на тэрыторыі Беларусі з’явілася ў Пінску ў 1561 годзе. На жаль, да нашых дзён яна не захавалася, як і аптэка ў Брэсце, якая была пабудавана праз пяць гадоў пасля пінскай.


Зараз самая старая з аптэк працуе ў Гродне. Яна размяшчаецца на цэнтральнай плошчы горада побач з Фарным касцёлам. Першая гродзенская аптэка была заснавана ў 1687 годзе. Будынак, у якім яна знаходзіцца сёння, датуецца 1709-м. Аднак лекі ў ім прадаваліся не заўсёды. Нейкі час тут былі медыцынскі склад, салон мэблі. Прадаўцы ў белых халатах зноў з’явіліся ў гэтым будынку ў 1996 годзе. І цяпер, як і раней, наведвальнікі прыходзяць сюды за таблеткамі, сіропамі, мікстурамі. А яшчэ паглядзець экспанаты. Бо гэта не проста аптэка, а аптэка-музей — дарэчы, такіх у краіне вы нідзе больш не знойдзеце. Пастаянная музейная экспазіцыя адкрылася тут у 2005 го­дзе. У ёй прадстаўлена каля 1000 экспанатаў — аптэчная тара, кнігі, абсталяванне, мэбля і многае іншае.


Музей знаёміць з гісторыяй не толькі гродзенскай аптэкі, але і ўсёй беларускай фармацэўтыкі. Цікава паглядзець на старадаўнія хірургічныя інструменты XVI—XVII стагоддзяў, аптэчны посуд вытворчасці гродзенскай мануфактуры, ступкі з таўкачыкамі і гэтак далей. У музеі можна ўбачыць, як раней выглядала экспедыцыйная зала (частка аптэкі, дзе пакупнікам выдаюць лекі), а таксама какторый. Так называлі травяную лабараторыю аптэкі, дзе звычайныя расліны ператваралі ў разнастайныя лекі: экстракты, наліўкі, сокі, парашкі, мазі і іншае. Увагу наведвальнікаў прыцягваюць печ з плітой, рондалі для адвараў, збаны, патэльні, колбы, мензуркі, шалі, прэсы, млыны і іншыя аптэчныя прылады.

mila@sb.by

Фота БЕЛТА
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter