Па дарозе з Латвіі ў Беларусь
21.12.2013 19:48:14
У ВЁСЦЫ Вусце Верхнядзвінскага раёна адчынілася новая крама
Тут можна набыць усе прадукты, што і ў гарадскім універсаме: хлебабулачныя і малочныя вырабы, каўбасы, мясныя паўфабрыкаты, рыбу, фрукты і іншыя.
Як паведала старшыня Верхнядзвінскага райспажыўсаюза Ірына Тамашэвіч, адчыняць новыя крамы напярэдадні Новага года стала ў раёне добрай традыцыяй. У мінулыя гады гэта было зроблена ў Боркавічах, Каханавічах, Белькаўшчыне.
Уладзімір САУЛІЧ, «БН»
Фота Валерыя САЛАЎЁВА