Па дарозе з Латвіі ў Беларусь

Тут можна набыць усе прадукты, што і ў гарадскім універсаме: хлебабулачныя і малочныя вырабы, каўбасы, мясныя паўфабрыкаты, рыбу, фрукты і іншыя.

У ВЁСЦЫ Вусце Верхнядзвінскага раёна адчынілася новая крама

Тут можна набыць усе прадукты, што і ў гарадскім універсаме: хлебабулачныя і малочныя вырабы, каўбасы, мясныя паўфабрыкаты, рыбу, фрукты і іншыя.

Ёсць і адметнасць: секцыя беларускіх сувеніраў. Разлічана яна больш на замежных гасцей, бо магазін знаходзіцца ля міжнароднай трасы Беларусь — Латвія.

Як паведала старшыня Верхнядзвінскага райспажыўсаюза Ірына Тамашэвіч, адчыняць новыя крамы напярэдадні Новага года стала ў раёне добрай традыцыяй. У мінулыя гады гэта было зроблена ў Боркавічах, Каханавічах, Белькаўшчыне.

Уладзімір САУЛІЧ, «БН»

Фота Валерыя САЛАЎЁВА

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter