Па адным шляху з цудам

У поездзе і аўтобусе палачан будзе віншаваць Дзед Мароз.
У поездзе і аўтобусе палачан будзе віншаваць Дзед Мароз.

На чыгунцы святочны састаў з’явіцца 26 снежня. У гэты дзень апошні вагон дызель-поезда Полацк—Віцебск ператворыцца ў майстэрню Дзеда Мароза.

— Ужо на пероне пасажыраў сустрэнуць скамарохі, затым віншаванне прадоўжыцца ў поездзе, — расказвае Аксана Грыб, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Полацкага райвыканкама. — Пасажыры змогуць не толькі паглядзець выступленне артыстаў, але і прыняць удзел у розных конкурсах і бяспройгрышнай латарэі. А яшчэ тут будзе працаваць фотастудыя, дзе можна будзе сфатаграфавацца з чараўнікамі і ўжо да канца паездкі забраць здымкі.

З Полацка святочны поезд адправіцца ў 11.55, а ў 15.00 ён вернецца назад.
Навагоднія сюрпрызы чакаюць і пасажыраў полацкіх аўтобусаў. 23-га і
27 снежня на самых папулярных у горадзе — 2-м і 4-м маршрутах акрамя кандуктара і вадзіцеля з’явяцца Дзед Мароз і Снягурка.

— Стартуюць аўтобусы ў 10.15 і 10.25, а таксама ў 14.15 і 14.25, — працягвае спецыяліст. — Дарэчы, білеты ў святочны вагон і аўтобус будуць каштаваць столькі ж, колькі ў звычайны.

Кацярына ПАНЦЯЛЕЕВА, «Р»
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter