Пісьменным быць абавязаны!

З 1 верасня 2010 года ўступае ў сілу Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. Упершыню змяненні ў беларускім правапісе набылі статус закона. Таму пісаць па-беларуску без памылак –абавязак кожнага грамадзяніна краіны.

З 1 верасня 2010 года ўступае ў сілу Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”.

Упершыню змяненні ў беларускім правапісе набылі статус закона. Таму пісаць па-беларуску без памылак –абавязак кожнага грамадзяніна краіны.

Калі спытаць жыхароў Беларусі, якая з дзвюх дзяржаўных моў падаецца ім лягчэйшай для вывучэння, большасць, напэўна, адкажа — беларуская. Што тут думаць: як чуеш, так і пішаш. Але калі пачынаеш дэтальна разбіраць правілы, аказваецца, не ўсё так проста. Да кожнага існуе шмат выключэнняў, а напісанне некаторых слоў трэба правяраць па слоўніку. Таму асноўнай задачай новай рэдакцыі Правіл стала спрашчэнне напісання.

Не рэформа, а ўпарадкаванне

— Новы закон — гэта не рэформа, бо ён не закранае мовы самой па сабе, а толькі некаторыя правілы напісання, — гаворыць дырэктар Інстытута мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар Аляксандр Лукашанец. — А гэта каля двух дзесяткаў слоў-выключэнняў і запазычанняў. Большасць граматычных правіл беларускай мовы застануцца без змяненняў, яны толькі інакш структураваны, што зробіць іх больш лагічнымі і спросціць запамінанне.
Усе змяненні звязаны з натуральным працэсам развіцця мовы. Склад яе мяняецца, з’яўляецца шмат новых слоў, якія трапілі ў нашу мову з іншых моў і не падпарадкоўваюцца існуючым правілам. Менавіта таму неабходна было ўпарадкаваць гэтыя правілы.
— Паспрабуйце растлумачыць школьніку, чаму “на ўроку” мы пішам у кароткае, а “ва універсітэце” — у доўгае, — прыводзіць прыклад адзін з распрацоўшчыкаў новай рэдакцыі Закона, саветнік міністра адукацыі па сувязях са СМІ і грамадскасцю, загадчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі БДУ, доктар філалагічных навук, прафесар Віктар Іўчанкаў. — Гэта не паддаецца ніякай логіцы. Бо фанетыка ў дадзенай пазіцыі не адрознівае запазычаныя і ўласнабеларускія словы. Заканамернасць павінна распаўсюджвацца на ўсю масу мовы.
Як адзначаюць распрацоўшчыкі новых правіл, з такімі змяненнямі і дапаўненнямі школьніку будзе значна прасцей вывучаць родную мову. Для вучняў сярэдняй школы ўжо падрыхтаваны падручнікі па беларускай мове, напісаныя згодна з новымі правіламі, і да 1 верасня ўсе навучальныя ўстановы атрымаюць іх.

Вывучыць за два гады

Акрамя падручнікаў, сістэмай адукацыі распрацаваны спецыяльныя дапаможнікі, слоўнікі. Настаўнікі беларускай мовы прайшлі перападрыхтоўку. А на працягу амаль года Віктар Іўчанкаў праводзіць для чытачоў “Народнай газеты” ўрокі беларускай мовы, дзе тлумачыць новыя правілы беларускай мовы на прыкладах. Успомніць урокі можна, пралістаўшы падшыўку газеты.
Зразумела, вучням будзе складана запомніць усе новаўвядзенні беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. На працягу двух гадоў выкладчыкі роднай мовы будуць выпраўляць памылкі школьнікаў, але не ўлічваць іх пры выстаўленні адзнакі, растлумачыў намеснік міністра адукацыі Казімір Фарыно. За гэты час дзеці павінны авалодаць неабходнымі ведамі. А пытанні, якія закранаюць новыя правілы арфаграфіі і пунктуацыі, у цэнтралізаванае тэсціраванне ўключацца пакуль што не будуць.

Асноўныя змяненні, якія павінен ведаць кожны, хто карыстаецца беларускай мовай:

1. Літара о пішацца толькі пад націскам:
пішам: Т?окіо, Ватэрл?оо
будзем пісаць: Т?окіа, Ватэрл?оа

2. Літара э ў запазычаных словах пасля губных зычных, а таксама пасля з, с, н пішацца згодна з літаратурным вымаўленнем:
пішам: Інтэрн?ет, экземпл?яр
будзем пісаць: Інтэрн?эт, экзэмпл?яр

3. Ненаціскныя фіналі -эль, -эр у запазычаных словах перадаюцца як -аль, -ар:
пішам: шніцэль, шп?атэль, лідэр, камп’?ютэр, т?эндэр, м?енеджэр
будзем пісаць: шніцаль, шп?аталь, лідар, камп’?ютар, т?эндар, м?енеджар

4. Галосныя е, ё ў першым складзе перад націскам абазначаюцца на пісьме літарай я:
пішам: дзев?яты, дзес?яты, семн?аццаць, васемн?аццаць, пяцьдзес?ят і г.д.
будзем пісаць: дзяв?яты, дзяс?яты, сямн?аццаць, васямн?аццаць, пяцьдзяс?ят і г. д.

5. Нескладовае ў пішацца згодна з беларускім літаратурным вымаўленнем пасля галосных, пры чаргаванні [у] з [ў], у пачатку слова:
пішам: для уніята, ва універсітэце, гэта унікальнасць
будзем пісаць: для ўніята, ва ўніверсітэце, гэта ўнікальнасць.
Але: гук [у] пад націскам не чаргуецца з [ў]: Брэсцкая ?унія.

6. Гукавое спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымі ў словах іншамоўнага паходжання перадаецца ётаванымі галоснымі, як і ў словах уласнабеларускіх:
пішам: Нью-Йорк
будзем пісаць: Нью-Ёрк

7. У запазычаных словах пры злучэнні прыставак са словамі, якія пачынаюцца з і, літара і захоўваецца:
пішам: дэзінфармацыя, субінспектар
будзем пісаць: дэзынфармацыя, субынспектар

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter