Пісьменніца, якая стварыла сваю краіну

Міжнародныя эксперты прызналі Ніку Ракіціну з Гомеля лепшым маладым фантастам Еўропы
Ніка Ракіціна і яе кніга “Ганітва”За 36-гадовую гісторыю конкурсу, які заснаваў Еўрапейскі саюз навуковай фантастыкі, упершыню ўзнагароду атрымала прадстаўніца Беларусі. Прычым перамогу прынёс дэбютны раман. Восем гадоў гомельская настаўніца стварала сваю краіну. Гісторыя прыдуманай дзяржавы заснавана на легендах і паданнях Вялікага княства Літоўскага. Раман “Ганітва” — гэта быццам рэха “дзікага палявання” Уладзіміра Караткевіча. Героі — не эльфы, цмокі і ве-дзьмакі, а легендарныя беларускія персанажы.

Каб сабраць гістарычную мазаіку, гамяльчанцы прыйшлося паездзіць па Беларусі, Польшчы і Літве. Цяпер прозвішча беларускай пісьменніцы — у так званым “элітарным” спісе. Два гады таму спецыяльную прэмію “Гран-майстар еўрапейскай фантастыкі” атрымалі браты Стругацкія і Гары Гарысан. Прэстыжнай прэміі быў удастоены і Сяргей Лук’яненка — аўтар “Начнога дазору”.

Вольга Кустава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter