Пілігрымы прыйшлі ў Будслаў

1—2 ліпеня вернікі-католікі з усіх куткоў Беларусі і з-за яе межаў сабраліся на свята ўшанавання абраза Маці Божай Будслаўскай, Апякункі Беларусі.

1—2 ліпеня вернікі-католікі з усіх куткоў Беларусі і з-за яе межаў сабраліся на свята ўшанавання абраза Маці Божай Будслаўскай, Апякункі Беларусі.

На пачатку ліпеня звычайнае беларускае мястэчка Будслаў на Мядзельшчыне ажывае, становiцца шматлюдным, шматгалосым. Бераг рэчкi Сэрвач расквечваецца палаткамi, а на прасторнай Чырвонай плошчы робіцца цесна.

Велiчны Будслаўскi касцёл тады не можа змясцiць усiх жадаючых пакланiцца абразу i ў малiтве папрасiць заступнiцтва перад Богам.
За сваю доўгую гiсторыю касцёл разам з верным людам перажыў шмат лiхога, але выстаяў, захаваў Боскую велiч i годнасць.
Касцёл, якi носiць назву Санктуарыя Мацi Божай Будслаўскай, не зачыняўся нiколi, нават у часы, калi рэлiгiя была пад забаронай. Навакольныя людзi збераглi сваю святыню.
У час апошняй вайны тройчы тут праходзiў фронт, але нiводная бомба не ўпала на мястэчка. Людзi ўсяго наваколля — католiкi, праваслаўныя, iудзеi — знаходзiлi ў Будславе прытулак i схоў. Не ўдалiся таксама i спробы атэiстаў узарваць святыню. А замах мясцовага сельсаветчыка на цудоўны абраз Мацi Божай закончыўся для бязбожнiка вар’яцтвам i хуткай гвалтоўнай смерцю.
Абраз, якi знаходзiцца ў галоўным алтары, лiчыцца цудадзейным. Хронiка храма сведчыць, што ў 1598 годзе абраз быў падараваны ў Рыме папам Клiментам VIII мiнскаму ваяводу Яну Пацу, калi той перайшоў з кальвiнiзму ў каталiцтва. Ваявода вельмi шанаваў абраз i заўсёды вазiў з сабою. Пасля смерцi Паца абраз застаўся яго капеляну Салакаю, пазней — даўгiнаўскаму вiкарыю. У 1613 годзе Салакай, якi быў у Будславе ў вялiкi чацвер i пятнiцу, узрушаны набажэнствам, а таксама просьбай айцоў, ахвяраваў абраз касцёлу “i там у законе св. Францiшка сваё жыццё закончыў”.
Першы цуд, зафiксаваны ў 1617 годзе, — вяртанне зроку 5-гадоваму хлопчыку Язафату Тышкевiчу, якi пазней стаў вядомым ксяндзом-кармелiтам. У той жа дзень Рэджынальд Тышкевiч пазбавiўся ад падучай хваробы, якая мучыла яго сем гадоў. Вядомы 42 цудоўныя аздараўленнi перад абразом.
Наўрад цi хто сёння скажа дакладна, калi ў надзеi на Божую ласку прыйшлi сюды першыя пiлiгрымы. Гiсторыя сведчыць, што цудоўнае аб’яўленне Мацi Божай айцам-бернардзiнцам адбылося на гэтым месцы яшчэ ў 1588 годзе. Можа, з таго часу i распачалiся першыя пiлiгрымкi. Мясцовыя старажылы апавядаюць, што “i за царом, i за Польшчаю, i за Саветамi” 1 i 2 лiпеня iшлi да Мацi Божай пiлiгрымы... Нарэшце, у 1992 годзе ўпершыню за столькi часу пiлiгрымка да Мацi Божай Будслаўскай была афiцыйна дазволена. I цяпер кожны год адкрыта, не хаваючыся, прыходзяць дзесяткi тысяч вернiкаў у Будслаў да сваёй Мацi.
Надзвычай шматлюдна прайшло свята ўшанавання Мацi Божай Будслаўскай сёлета. Яшчэ з ранiцы 1 лiпеня сталi прыбываць у Будслаў пiлiгрымы — пешкам, на аўтобусах i аўтамабiлях. Святочная плошча ўмясцiла больш за дваццаць тысяч вернiкаў.
Апоўднi пачалася святая iмша, i над плошчай загучала прыгожая чыстая беларуская мова. I кусташ Нацыянальнага Санктуарыя Мацi Божай Будслаўскай айцец Славамiр Вятлугiн, i восемдзесят каталiцкiх святароў, якiя адпраўлялi ў гэтыя днi набажэнства, малiлiся i ўслаўлялi Мацi Божую толькi па-беларуску. Духоўныя песнi на роднай мове спявалi хоры з Вiцебска i Баранавiч.
Апоўначы ўся плошча перад касцёлам, усё наваколле асвяцiлiся свечкамi. Трымаючы ў руках гэты сiмвал збаўлення i Божай ласкi, вернiкi распачалi ўрачыстае шэсце. Працэсiя расцягнулася на некалькi кiламетраў.
Цэлую ноч не зачынялiся дзверы касцёла, не знiтаваў паток людзей, якiя прыйшлi пакланiцца цудадзейнаму абразу ў галоўным алтары i папрасiць у Мацi Божай заступнiцтва i дапамогi.
Цэлую ноч працягвалiся малiтоўныя чытаннi, якiя змянiлiся маладзёжнай праграмай. Пад духоўную музыку моладзь ля касцёла змагла патанцаваць, паспяваць.
Асаблiва памятным гэты дзень аказаўся для маладых святароў, якiх пасвячалi на духоўную службу.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter