Ордэн — універсітэту

Беларускі дзяржаўны універсітэт удастоены ўзнагароды Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам — ордэна Дружбы народаў.
Беларускі дзяржаўны універсітэт удастоены ўзнагароды Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам — ордэна Дружбы народаў.

Урачыстае ўручэнне адбылося на пасяджэнні Вучонага савета універсітэта. На цырымоніі прысутнічаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам у Рэспубліцы Беларусь Ву Суан Нінь. Ордэн Дружбы народаў — вышэйшая дзяржаўная ўзнагарода В’етнама ў дачыненні да замежных краін. Рашэнне узнагародзіць ім БДУ прыняў прэзідэнт гэтай краіны.

Студэнты з В’етнама атрымліваюць адукацыю ў БДУ з пачатку 60-гадоў ХХ стагоддзя. За гэты час падрыхтавана больш за 500 фізікаў, хімікаў, матэматыкаў і біёлагаў і каля 200 гісторыкаў, журналістаў, філолагаў, філосафаў і юрыстаў.

Вольга Карнеева
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter