О национальном иммунитете и историческом оптимизме

Наверное, нынешний апрель войдет в историю белорусского книгоиздательского дела как самый удачный месяц не только этого года, но, возможно, и всего десятилетия.
Наверное, нынешний апрель войдет в историю белорусского книгоиздательского дела как самый удачный месяц не только этого года, но, возможно, и всего десятилетия. Ведь именно в апреле вышли в свет, осмелюсь сказать, самые знаковые белорусские книги последнего времени. И среди них особое место занимают две - уникальная антология белорусской поэзии "Краса i сiла", составленная Михасем Скоблой, и новая книга писателя Владимира Орлова "Краiна Беларусь: iлюстраваная гiсторыя". Кроме того, у Орлова вышла еще одна книга - сборник прозы "Ордэн Белай Мышы". В последние годы книги писателя часто переиздавались. По четыре издания выдержали его знаменитые "Таямнiцы полацкай гiсторыi" и написанные вместе с историком Генадзем Сагановичем "Дзесяць вякоу беларускай гiсторыi". Выход же новых книг, с которыми читателю еще предстоит познакомиться, стал хорошим поводом для встречи. Хотя Орлов себя к классикам не относит (или, по крайней мере, воспринимает подобные определения спокойно - без "пыхi" и "фанабэрыi"), тем не менее не ошибусь, если скажу, что это один из самых культовых белорусских авторов современности. И пусть Владимира ОРЛОВА часто именуют историком, себя он считает в первую очередь писателем, вернее, как он сам говорит, "пiсьменнiкам з дыпломам гiсторыка". Да, исторические книги он пишет с удовольствием, тем не менее не скрывает, что давно накопились не менее интересные литературные сюжеты, до которых попросту не доходят руки: "Я усе мрою, калi засяроджуся на лiтаратуры, на тых неувасобленых сюжэтах, якiя мне сняцца, або ужо iснуюць у чарнавiках i накiдах". Чтобы все успеть сделать и не сойти с ума, нужно твердо знать, что твое дело наполнено смыслом. Количество написанных и изданных книг Орлова исчисляется уже десятками. "А если точнее?" - интересуюсь у автора. - У такiх выпадках Рыгор Барадулiн звычайна узгадвае старую народную прымху: нельга казаць, колькi ты маеш зубоу, бо як прызнаешся - усе павыпадаюць. Кожны з нас пасланы на гэтую зямлю з нейкай роляй. Задача - як мага хутчэй спазнаць свой шлях i выканаць перадвызначанае Небам. Што да колькасцi кнiг... Максiм Багдановiч, напрыклад, пры жыццi выдау "усяго" адзiн "Вянок". - Вашая апошняя кнiга, альбом-чытанка "Краiна Беларусь", стала сапрауднай сенсацыяй. Бо выдання такой якасцi у Беларусi яшчэ не было: глянцавая папера, каляровыя iлюстрацыi, даступны выклад матэрыялу. Уся наша гiсторыя да пачатку ХХ ст. увайшла у адзiн дыхто›ны том! - А колькi усяго сюды не змясцiлася! "Краiну Беларусь" я стварау не адзiн. Каласальную працу зрабiу мастак Змiцер Герасiмовiч. Дастаткова сказаць, што дзве тысячы iлюстрацый, якiя увайшлi у выданне, - гэта толькi пятая частка ад прагледжаных матэрыялау. Шмат што засталося "за кадрам". - Кнiга каштуе больш за 40 тысяч рублеу, яе наклад немалы - 5 тысяч асобнiкау. I усе ж дзеля такой цаны кнiга не адразу пойдзе у народ. А вы ж, аутары, мабыць, хочаце, каб яна трапiла амаль у кожны беларускi дом? - Ну, мы не настолькi наiуныя. Дый наклад у такiм разе павiнен быць зусiм iншы. Няхай "Краiна Беларусь" трапiць хаця б да тых, каму яна найбольш патрэбная. Мы iмкнулiся, каб наша кнiга вучыла беларусау быць годнымi прадстаунiкамi сваей зямлi. Яна тлумачыць, што Беларусь на працягу сваей гiсторыi мела не толькi трагiчныя эпiзоды, але i слауныя перыяды. Гэтае выданне задумлялася як кнiга найперш для маладога пакалення, але яна можа быць цiкавай для суайчыннiкау любога веку. Бо нашая нацыя у веданнi сваей гiсторыi падобная да дзiцяцi, якое толькi пачынае спазнаваць свет. Таму мы прадугледзелi некалькi узроуняу успрымання кнiгi. На першым чытач гартае старонку за старонкаю, разглядае iлюстрацыi i ужо такiм чынам пераконваецца, што яго народ меу гiсторыю нiчым не горшую, як у суседзяу. На другiм этапе ен ужо прачытвае подпiсы пад летапiснымi мiнiятурамi, сярэднявечнымi гравюрамi, фотаздымкамi, рэканструкцыямi. Трэцi узровень - вынаскi на палях, дзе даецца, так бы мовiць, квiнтэсэнцыя адпаведнага раздзела. I урэшце чытач даспявае да таго, каб пазнаемiцца з асноуным тэкстам. - Хаця вы, спадар Уладзiмiр, кажаце, што не маеце амбiцыяу да звання гiсторыка, тым не менш iнтэрпрэтацыя фактау патрабуе вялiкай адказнасцi. У папулярных выданнях не дыскутуюцца спрэчныя пытаннi. Аутар (у нашым выпадку - вы) сам выбiрае тое, што яму падабаецца або здаецца слушным. Вы не баiцеся быць звiнавачаным у аднабаковасцi, заангажаванасцi? - Кожны грамадзянiн можа лiчыцца заангажаваным, калi ен неабыякавы да лесу сваей краiны. Iначай гэта - не грамадзянiн, а проста жыхар. Што да мяне, дык яшчэ раз паутаруся: я не гiсторык, а толькi маю гiстарычную адукацыю. Я адкрыты да дыскусiй i не лiчу, што усе, напiсанае мною, бездакорнае. Я часам мяняю нейкiя акцэнты, трактоукi... Мы жывем у складаны пераходны перыяд. Цiкавасць да гiсторыi дыктуецца сiтуацыяй выбару шляху, якiм пойдзе нацыя. Я, можа, скажу банальную рэч, але у тым, што мы называем нацыянальнай свядомасцю, галоуная роля належыць гiстарычнай памяцi. Чалавек, пазбаулены яе, наурад цi можа быць зацiкауленым у гiстарычнай перспектыве свайго народа. А сама гiсторыя, умоуна кажучы, мае дзве iпастасi: гiсторыя як навука i нацыянальны мiф. Такi мiф мае або павiнен мець кожны народ. Прычым нельга гэты мiф уяуляць толькi як нейкае вульгарнае спрашчэнне фактау альбо як набор легендау цi казачак, што уздымаюць "нацыянальнае пачуцце". Нацыянальны мiф (можа, тэрмiн не самы удалы, але гiсторыкi iм шырока карыстаюцца) - гэта выразныя, ясныя i даступныя адказы на кардынальныя пытаннi быцця нацыi. - Апошнiм дзесяцiгоддзем з`явiлася шмат домыслау i перакручванняу нашай гiсторыi. Тэндэнцыя непакоiць... - Гiсторыя, якая выкладаецца у школьных падручнiках, крыху рознiцца ад той, што дыскутуецца Iнстытутам гiсторыi Акадэмii навук. Так i з папулярнай лiтаратурай. Яе заданне - выхоуваць гонар за сваю гiсторыю. - I, як кажуць, тут усе сродкi добрыя?.. - Вельмi важна даць адказы на прынцыповыя пытаннi. Цi была у нас у сярэднявеччы свая дзяржаунасць, або здабылi яе мы адно у XX стагоддзi? Цi маем мы сваю самастойную гiсторыю, або гэта толькi нейкае адгалiнаванне гiстарычнага шляху Польшчы або Расii? Якое дачыненне мелi нашыя продкi да стварэння Вялiкага княства Лiтоускага?.. Кнiга "Краiна Беларусь" спакойна i абгрунтавана даводзiць, што старажытнае Полацкае княства было гэткай жа дзяржавай, як, прыкладам, тагачаснае герцагства Баварскае або каралеуства Партугальскае... У Вялiкiм княстве Лiтоускiм нашы гарады жылi паводле Магдэбургскага права, улада манарха была абмежаваная Радай i Соймам, у дзяржаве быу самы перадавы на той час у Еуропе кодэкс законау - Статут ВКЛ, апошняя рэдакцыя якога была прынята у 1588 годзе i дзейнiчала да першай трацiны XIX стагоддзя. Нашыя продкi мелi нашмат шырэйшыя умовы для выяулення сябе як асобы, чым у некаторых усходнiх i нават заходнiх суседзяу. Беларусi не абмiнулi нi Рэнесанс, нi Рэфармацыя, якiя шмат у чым перадвызначылi рух еурапейскай цывiлiзацыi. - З прагляду вашай кнiгi складваецца уражанне, што тэрыторыя сучаснай Беларусi дауней мала чым рознiлася ад iншых куткоу Еуропы. - Так, шмат стагоддзяу мы iшлi у рэчышчы агульнаеурапейскiх тэндэнцый. I сення наша гiсторыя павiнна дапамагчы нам зноу з годнасцю стаць часткаю Еуропы. Пакуль жа мы на раздарожжы. Нас асаблiва нiхто нiдзе не чакае, але намi цiкавяцца. I найперш - сведчаннямi нашай належнасцi да Еуропы. Можна сказаць, што еурапейская мiнуушчына для нас есць своеасаблiвы пропуск у еурапейскую будучыню. - Але наша "еурапейскасць" выяулялася найперш у горадзе. Тым часам абсалютная большасць беларусау жыла у весцы. Вас не бянтэжыць, што пакуль горад жыу у Еуропе, веска iснавала сам-насам з сабою, развiвала нейкiя iншыя традыцыi, якiя у вашай кнiзе слаба асветленыя... - Не будзем забываць, што некаторыя сярэднявечныя падарожнiкi у сваiх дзеннiках i справаздачах называлi наш край "краiнаю гарадоу". Ужо у IX - XIII стагоддзях мы мелi 35 гарадоу. У XVII ст. на сучаснай тэрыторыi Беларусi налiчвалася 37 гарадоу i 350 мястэчак. На маю думку, горад зауседы увасабляу цывiлiзацыйны прагрэс. Узровень матэрыяльнай культуры нашых гарадоу у часы Жыгiмонта Аугуста i Барбары Радзiвiл мала чым рознiуся ад гарадоу Заходняй Еуропы. Iншая рэч, што пасля крывавага "патопу" XVII стагоддзя у нас шмат што кардынальна змянiлася... Тым не менш горад зауседы акумулявау найлепшыя дасягненнi чалавецтва. - Аднак не буду утойваць, мне крыудна чуць словы пра тое, што, мауляу, калi элiта жыла еурапейскiм духам, большасць народа нiбы гiбела у цемры. - Гэта цытата не з "Краiны Беларусi". Мы не маглi абмiнуць увагаю i вескi, што была захавальнiцай традыцый, звычаяу, мовы. Тым не менш мы хацелi аспрэчыць погляд, быццам Беларусь на мяжы XIX - XX стагоддзяу была адсталай сялянскай ускраiнай царскай Расii. Вось на фотаздымку стогадовай даунiны - свята, прысвечанае пачатку аутамабiльнага руху у Слуцку. Вось у 1899 годзе у менскiм Губернатарскiм садзе адбываецца запуск паветранага шара. Гэта таксама частка нашай гiсторыi, якая сведчыць, што беларусы - нармальны народ, не адсталы i не забiты. I не гэткi лагодны ды рахманы, як камусьцi здаецца. Досыць успомнiць паустанне 1863 - 1864 гг. Тады - рэдкi у Еуропе прыклад, - па сутнасцi, жменька узброеных людзей, баронячы сваю чалавечую i нацыянальную годнасць, кiнула выклiк вялiзарнай iмперыi, яе абсалютызму i дэспатызму. Калiноускi i ягоныя паплечнiкi змагалiся не толькi за "мужыцкую прауду", але i за выбар шляху, якiм павiнен быу пайсцi народ. - Але вернемся яшчэ раз да дылемы "горад - веска". Горад зауседы быу стракаты па сваiм этнiчным i канфесiйным складзе. Тутэйшы элемент, назавем яго так, не зауседы выразна выяуляецца на гарадскiм бруку... - Беларусь была i будзе краiнаю, дзе жывуць прадстаунiкi некалькiх этнасау, iснуюць розныя канфесii. Поунага дамiнавання нечага аднаго тут, на маю думку, не будзе - гэта марныя мроi. Не запануе нi адна рэлiгiя, нi адна мова. Аднак важна усведамляць, якая культура тут мае быць вызначальнаю, ствараць вобраз гэтай зямлi. Нельга ухiляцца ад такiх паняццяу, як тытульная нацыя i яе культура. Гэта не павiнна, ведама, стрымлiваць развiцця iншых этнiчных супольнасцяу. Але тут - Беларусь. Iншай беларускай дзяржавы на свеце няма. - Цяпер шмат кажуць пра пагрозу, якую нясе глабалiзацыя. Вас гэта не палохае? Я, прыкладам, толькi ад думак на гэтую тэму страчваю добрую долю аптымiзму. Песiмiзм агортвае... - У нас аслаблены нацыянальны iмунiтэт. I, магчыма, галоуная прычына - у кароткай, часта не з нашай вiны, гiстарычнай памяцi. Што да песiмiзму i аптымiзму, дык есць думка, што аптымiст - гэта усяго толькi дрэнна iнфармаваны песiмiст. А формула гiстарычнага аптымiзму не менш забауная: усе будзе добра, толькi мы да гэтага не дажывем. I калi б ува мне не было калiуца здаровага аптымiзму (хай сабе ен i узнiк ад кепскай iнфармаванасцi), я нiколi не напiсау бы кнiгi кшталту "Краiны Беларусi".
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter