“Нёманская хваля” дакацілася да Міра

Унікальныя творы са шкла падарожнічаюць па краінеВясной у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва праходзіла выстава мастацкага шкла. Гэта адметныя творы, зробленыя пад час Першага міжнароднага сімпозіума гутнага шкла “Нёманская хваля”. Ён праходзіў восенню 2010 года на шклозаводзе “Нёман”, што ў мястэчку Бярозаўка.Як паведаміў вядучы мастак шклозавода Васіль Самахвалаў, у сімпозіуме ўдзельнічалі больш за 20 мастакоў па шкле з Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Венгрыі і Беларусі. Дапамаглі ж арганізаваць яго Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Беларускі саюз мастакоў і Міністэрства культуры Беларусі.
Унікальныя творы са шкла падарожнічаюць па краіне
Вясной у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва праходзіла выстава мастацкага шкла. Гэта адметныя творы, зробленыя пад час Першага міжнароднага сімпозіума гутнага шкла “Нёманская хваля”. Ён праходзіў восенню 2010 года на шклозаводзе “Нёман”, што ў мястэчку Бярозаўка.
Як паведаміў вядучы мастак шклозавода Васіль Самахвалаў, у сімпозіуме ўдзельнічалі больш за 20 мастакоў па шкле з Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Венгрыі і Беларусі. Дапамаглі ж арганізаваць яго Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Беларускі саюз мастакоў і Міністэрства культуры Беларусі.
На сустрэчы ў Бярозаўцы мастакі не проста імправізавалі і стваралі — яны выяўлялі ў шкле свае думкі і пачуцці, прадстаўлялі адметнае мастацтва розных школ. У прыватнасці, на сімпозіуме працавалі заслужаны мастак Расіі, прафесар Барыс Фёдараў, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Тарас Паражняк, сябры Беларускага саюза мастакоў Марына Князева, Таццяна Малышава, Вольга Сазыкіна, Алена Атрашкевіч, Ірына Кузняцова, загадчык кафедры дэкаратыўнага мастацтва Санкт-Пецярбургскай мастацка-прамысловай акадэміі імя А.Л. Штыгліца Ігар Томскі. Прыехала таксама мастак і выкладчык кафедры мастацтва шкла з Латвіі Ініта Эманэ. Паказалі сваё майстэрства і Уладзімір Касаткін, мастак вядомага расійскага завода “Гусь Хрустальный”, сябры Саюза мастакоў Расіі Наталля Волікава і Наталля Эверт, а таксама мастачкі з Літвы Валда Верыкайтэ, Юлія Пач’ютэ і іншыя.
Васіль Самахвалаў лічыць, што такія кантакты калег вельмі карысныя. Да таго ж важна, што надаецца ўвага беларускай школе шкларобства, захаванню яе спадчыны і лепшых традыцый. Творы, якія сталі вынікам першага пленэру гутнага (гэта значыць зробленага гарачым спосабам) шкла ўжо дэманстраваліся на выніковых выставах у Бярозаўцы і Лідзе. Селета ж выстава прыехала ў Мінск, дзе выклікала немалую цікаваць. Нядаўна яе змаглі паглядзець і наведвальнікі Мірскага замка. Вядучы мастак шклозавода “Нёман” паведаміў, што пакуль заявак на правядзенне выстаў у іншых месцах не паступала. А майстры з Бярозаўкі гатовы паказаць як свае творы, так і плён працы калег з іншых краін на новых выставачных плошчах, у тым ліку і ў замежжы, пасупрацоўнічаць з беларускімі суполкамі.
Прадстаўлялі сваю звонкую і бліскучую прадукцыю майстры шклозавода “Нёман” і ў Полацку, калі старажытны горад святкаваў сваё 1150-годдзе.

Іван Іванаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter