“Нёман” імкнецца да вытокаў

На святкаванні Дня горада ў Ваўкавыску гасцявала дэлегацыя тальяцінскі беларусаўПраект “Адміністрацыйны рэгіён Беларусі — арганізацыя суайчыннікаў за мяжой” доўжыцца не адзін год. Ён дапамагае развіццю кантактаў розных рэгіёнаў краіны з беларускімі суполкамі замежжа. Праект ініцыяваў Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, яго падтрымлівае Міністэрства замежных спраў. І кантакты Ваўкавыскага райвыканкама з Нацыянальна-культурнай аўтаноміяй “Нёман” горада Тальяці — добры прыклад дзелавога партнёрства.Яшчэ на пачатку 2006-га ў офісе таварыства па сувязях з суайчыннікамі “Радзіма” ў Мінску кіраўнік ансамбля народнай музыкі і песні “Уладары” з Ваўкавыска Вадзім Бычак знаёміўся з Людмілай Дзёмінай. Яна ў чарговы раз тады завітала на Бацькаўшчыну і, як чалавек энергічны і кантактны, прапанавала землякам “руку на дружбу”. Спачатку былі сяброўскія стасункі паміж творчымі калектывамі, пазней з’явілася і пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне культуры, адукацыі, спорту і турызму, гандлю — паміж Ваўкавыскім раёнам і суполкай “Нёман”. Па запрашэнні Ваўкавыскага райвыканкама беларусы-тальяцінцы і сёлета наведалі сяброў.
Суайчыннікі прывезлі ў Ваўкавыск знакавы падарунак з ТальяціНа святкаванні Дня горада ў Ваўкавыску гасцявала дэлегацыя тальяцінскі беларусаў
Праект “Адміністрацыйны рэгіён Беларусі — арганізацыя суайчыннікаў за мяжой” доўжыцца не адзін год. Ён дапамагае развіццю кантактаў розных рэгіёнаў краіны з беларускімі суполкамі замежжа. Праект ініцыяваў Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, яго падтрымлівае Міністэрства замежных спраў. І кантакты Ваўкавыскага райвыканкама з Нацыянальна-культурнай аўтаноміяй “Нёман” горада Тальяці — добры прыклад дзелавога партнёрства.
Яшчэ на пачатку 2006-га ў офісе таварыства па сувязях з суайчыннікамі “Радзіма” ў Мінску кіраўнік ансамбля народнай музыкі і песні “Уладары” з Ваўкавыска Вадзім Бычак знаёміўся з Людмілай Дзёмінай. Яна ў чарговы раз тады завітала на Бацькаўшчыну і, як чалавек энергічны і кантактны, прапанавала землякам “руку на дружбу”. Спачатку былі сяброўскія стасункі паміж творчымі калектывамі, пазней з’явілася і пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне культуры, адукацыі, спорту і турызму, гандлю — паміж Ваўкавыскім раёнам і суполкай “Нёман”. Па запрашэнні Ваўкавыскага райвыканкама беларусы-тальяцінцы і сёлета наведалі сяброў. Уражаннямі пра паездку дзеліцца старшыня праўлення суполкі Людміла Дзёміна.
— Людміла Іванаўна, рады вітаць вас на Бацькаўшчыне! Як сустрэла землякоў Беларусь?
— Мы амаль штогод прыязджаем у Беларусь, і нас заўсёды цудоўна сустракаюць. Сёлета мы ў гасцях па запрашэнні мэра Ваўкавыска Міхаіла Сіцько, гэта для нас падзея. Прыемна бачыць Беларусь прыгожай: дагледжаную зямлю, палеткі з ураджаем. І тут такія добрыя, спагадлівыя людзі. Усё гэта радуе і... трохі засмучае: мы ж так далёка жывём ад Радзімы.
— Чым поўніліся дні вашага гасцявання ў Ваўкавыску?
— Паездка вельмі насычаная, з нечаканымі прыемнымі сюрпрызамі для нас. Мы прыехалі вялікай дэлегацыяй: з вакальнымі ансамблямі “Купалiнка” (дарослыя) і “Зорачкi” (дзеці), а таксама харэаграфічным ансамблем “Серпантын”. Мэрыя горада сустрэла нас караваем, мы абмяняліся сувенірамі, падарункамі, у тым ліку і ад мэрыі Тальяці, прафкама таварыства “АўтаВАЗ”, дзіцячай школы музыкі імя М. Балакірава. Падарылі мы беларускаму гораду і работу заслужанага мастака Расіі скульптара Аляксея Кузняцова: у прыгожай рамцы вялізная ладдзя-барэльеф, на ветразі яе намаляваны ўсе машыны АўтаВАЗа. Падарунак цяжкі, мы асцярожна везлі яго на машыне і радаваліся, што ў Беларусі выдатныя дарогі: даехалі “як па масле”. У Ваўкавыску калектывы далі некалькі канцэртаў, якія вельмі спадабаліся жыхарам. Пазней у Мінску мы сустрэліся з намеснікам Міністра культуры Тадэвушам Стружэцкім, намеснікам Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Уладзімірам Ламекам і дырэктарам Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур Міхаілам Рыбаковым. Абмяркоўвалі нашы справы, планы, праблемы. Нам прыемна, што па выніках работы за мінулы год наша, беларуская суполка прызнана адной з наймацнейшых у Самарскай вобласці, нас адзначылі Дыпломам дружбы народаў. Я ж атрымала і Ганаровую грамату ад Міністра культуры Беларусі — для мяне гэта вялікая ўзнагарода.
Дзіцячы ансамбль “Зорачкі” з Тальяці выступае ў Ваўкавыску— Чым жывуць цяпер беларусы Тальяці?
— Мэрыя наша, як вядома, вылучыла моцным нацыянальным арганізацыям, накшталт нашай, па 10 сотак зямлі для арганізацыі этнавёсак. На жаль, фінансава нам не пад сілу нешта збудаваць. Спадзяемся на спонсараў. Яшчэ задума: пры падтрымцы новага мэра Сяргея Андрэева адкрыць Дом дружбы народаў. Цяпер пры Беларускай нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Нёман” у Тальяці працуюць гурт “Купалінка”, якому 7 гадоў, і дзіцячы ансамбль “Зорачкі” — яму толькі 2. Дзеці ідуць да нас ахвотна, вывучаюць мову, спяваюць песні, чытаюць вершы па-беларуску. На базе 46-й школы працуе беларускі клас, у планах адкрыццё беларускай школы. Многія беларусы Тальяці далучаюць да культуры дзядоў і прадзедаў дзяцей і ўнукаў. Нашы гурты ўдзельнічаюць у гарадскіх культурных мерапрыемствах, у нас шмат паклоннікаў.
— Вы расказваеце пра нашу гісторыю і культуру на Волзе. Адкуль чэрпаеце інфармацыю?
— Мы ўдзячныя Міністэрству культуры і рэдакцыі газеты “Советская Белоруссия” за выданні “Союзное вече” і “Голас Радзiмы”, якія атрымліваем па пошце. У газетах шмат цікавай інфармацыі пра Беларусь, мы расказваем жыхарам Тальяці аб дасягненнях Радзімы ў розных галінах навукі, тэхнікі, медыцыны, адукацыі, пра супрацоўніцтва з іншымі краінамі. І прыём Беларускага тэлебачання ёсць, канал глядзяць не толькі беларусы. У Тальяці жывуць прадстаўнікі больш чым 100 нацыянальнасцяў. Мы сябруем, ходзім адзін да аднаго на мерапрыемствы. А беларусаў любяць усе, у тым ліку і за якасныя тавары: прадукты, адзенне, трыкатаж, касметыку, мэблю... Пакуль у Тальяці няма Беларускага гандлёвага дома, а ён патрэбен. Я ўпэўнена: беларускі тавар пайшоў бы там “на ўра”. А калі мы гаворым пра Беларусь, усё захапляюцца — якія тут чысціня і парадак.
У заключэнне хачу сказаць, што мы любім газету “Голас Радзімы” і вельмі рады, што ўжо год рэгулярна атрымліваем яе па пошце. Выданне вельмі цікавае і патрэбнае! Мы шмат даведваемся пра суайчыннікаў у іншых рэгіёнах свету: чым жывуць, што ў іх новага. Бачылі б вы, якія эмоцыі ахопліваюць пажылых людзей, калі яны бачаць беларускія літары, родныя краявіды на здымках! Гэта да слёз кранальна. Таму калі магчыма — дасылайце больш экземляраў. А калі змогуць выдаўцы павялічыць колькасць старонак у выданні, то, думаю, усе беларусы замежжа такое рашэнне падтрымаюць.

Іна Ганчаровіч
На здымках:
Суайчыннікі прывезлі ў Ваўкавыск знакавы падарунак з Тальяці
Дзіцячы ансамбль “Зорачкі” з Тальяці выступае ў Ваўкавыску
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter