Нямецкі стыль на беларускім фоне

Маладыя дызайнеры з Берліна прадставілі модныя калекцыі на “Млыне моды-2007” у Мінску. На фестываль прыехалі маладыя нямецкія дызайнеры з Вышэйшай школы мастацтваў Берлін-Вайсензее Карэн Шольц і Хоан Тарага Пампалона. У сваёй калекцыі “Drawellink Places” яны персаніфікуюць моду, створаныя імі адзенне і сумкі адлюстроўваюць вобраз жыцця іх уладальніка.
На фестываль прыехалі маладыя нямецкія дызайнеры з Вышэйшай школы мастацтваў Берлін-Вайсензее Карэн Шольц і Хоан Тарага Пампалона. У сваёй калекцыі “Drawellink Places” яны персаніфікуюць моду, створаныя імі адзенне і сумкі адлюстроўваюць вобраз жыцця іх уладальніка. А дызайнеры Ганна Ругер і Ірына Савіцкі знаходзяць натхненне ў штодзённым жыцці, у якім, па іх меркаванню, абавязкова павінна быць месца для моды.

Для Ружы Грэшэр мода з’яўляецца найважнейшым сродкам самавыяўлення. Асабістыя настроі і пачуцці яна арганічна пераносіць у стыль сваіх мадэляў. Гераіні яе калекцыі — упэўненыя ў сабе жанчыны. Крыніца іх элегантнасці — не стэрэатыпы, а ўласнае пачуццё стылю і прыгажосці.

У Мінск прыязджаў таксама прафесар Раутэнберг — выкладчык Вышэйшай школы мастацтваў Берлін-Вайсензее. Ён правёў практычныя семінары для студэнтаў у Беларускай акадэміі мастацтваў.

Ірына Цітавец
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter