2015 год аб’яўлены ў Беларусі Годам моладзі

Няхай здзяйсняюцца мары

2015 год аб’яўлены ў Беларусі Годам моладзі
2015 год аб’яўлены ў Беларусі Годам моладзі 

Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Аксана Няхайчык лічыць, што бягучы год — гэта і старт новым маладзёжным праектам, і падвядзенне вынікаў дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, якая паслядоўна праводзілася ў краіне апошнія дваццаць гадоў. 


За гэтыя гады прыняты Закон Рэспублікі Беларусь “Аб асновах дзяр­жаўнай маладзёжнай палітыкі”, сорак указаў Прэзідэнта і больш за сотню пастаноў Урада, якія забяспечваюць правы моладзі. Дзяржава стварае ўмовы як для атрымання адукацыі, прафесійнага росту маладых, так і для іх духоўна-маральнага развіцця. 

Сёння, напрыклад, кожны чалавек у нас мае права не толькі на атрыманне бясплатнай сярэдняй і вышэйшай адукацыі, маладому спецыялісту гарантуецца першае рабочае месца. Па ўказанні Прэзідэнта, у Мінску ў адным з самых маляўнічых мікрараёнаў горада побач з лініяй метро пабудавана сучасная Студэнцкая вёска, якая на час вучобы ў мінскіх ВНУ становіцца родным домам для дзясятка тысяч маладых людзей. Будаўніцтва Студэнцкай вёскі шмат у чым вырашыла праблему дэфіцыту месцаў у інтэрнатах. 

Не ўхіляецца дзяржава і ад падтрымкі маладых сем’яў пры будаўніцтве ўласнага жылля. Праўда, у апошнія гады ўпор больш робіцца на маладыя сем’і, якія выхоўваюць дзяцей, — дзяржава пагашае частку крэдыту на будаўніцтва жылля. Сям’я, у якой адзін з бацькоў знаходзіцца ў водпуску па доглядзе за дзіцём да 3 гадоў, мае права на адтэрміноўку плацяжоў па крэдыце. Са студзеня гэтага года, па прыкладзе Расіі, пачынаецца рэалізацыя праекта “Вялікая сям’я”. 

Створаны спецыяльны прэзідэнцкі фонд для падтрымкі таленавітай моладзі, прычым ва ўсіх сферах — у навуцы, мастацтве, спорце. Заснаваны шэраг прэмій, праводзіцца мноства конкурсаў — ад раённых да нацыянальных. Захавалася і развіваецца сістэма пазашкольнай адукацыі — цэнтры творчасці, музычныя і мастацкія школы, у якіх займаюцца сотні тысяч дзяцей. 

Актыўна працуе Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, які за вялікі ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі ў 2014 годзе ўдастоіўся прэміі Прэзідэнта “За духоўнае адраджэнне”. Кожны, хто прэтэндуе на месца ў Саюзе, павінен прадставіць праграму дзеянняў для актыву сваёй школы або ВНУ і абараніць яе на публічных дэбатах, якія папярэднічаюць выбарам. А потым гэтыя праграмы ў тым або іншым выглядзе знаходзяць сваё ўвасабленне ў канкрэтных справах. 

У прыватнасці, у выбарчай акрузе Аксаны Няхайчык у мінскім Заводскім раёне з падачы моладзі было пастаўлена пытанне аб будаўніцтве спартыўна-аздараўленчага цэнтра ў адным з мікрараёнаў. Ініцыятыва была падтрымана ўладай горада, і ўжо ідзе будаўніцтва. 

Маладыя людзі сёння разумеюць, што будучыня кожнага залежыць ад яго сацыяльнай актыўнасці, жадання працаваць над сабою, самаўдасканальвацца і развівацца. І вынік не прымусіць сябе чакаць. 
Правядзенне Года моладзі — гэта магчымасць яшчэ раз прааналізаваць нашу работу ў сферы маладзёжнай палітыкі, акумуляваць новыя ідэі і пастарацца ўвасобіць іх у новыя праекты. 2015 год — гэта яшчэ і год 70-годдзя Вялікай Перамогі. І ў гэтым ёсць пэўная сімволіка: эстафета пакаленняў працягваецца.

Запісаў Герман Маскаленка

Эстафета пакаленняў
Цяперашні Год моладзі — не проста сведчанне вялікага даверу да маладых грамадзян з боку кіраўніцтва краіны. Гэта і вялікі шанц. Ён адкрывае для юнакоў і дзяўчат новыя магчымасці для пашырэння сваіх праектаў і ідэй, рэалізацыі самых амбіцыйных планаў.

“Калі б маладосць ведала...” — у нашай краіне гэтая старая ісціна таксама на слыху. Праўда, бывае і так, что мо­ладзь у нас якраз ведае. І ўмее. І можа. Яна праслаўляе краіну поспехамі на алімпія­дах — спартыўных і навуковых. Удзельнічала ў стварэнні спадарожніка, цяпер дапамагае ўзво­дзіць атамную электрастанцыю. Уносіць свой уклад ва ўсе сацыяльна значныя кампаніі — ад будаўніцтва Нацыянальнай бібліятэкі і абслугоўвання чэмпіянату свету па хакеі да прапаганды здаровага ладу жыцця і развіцця турызму. Моладзь энергічная і жадае тварыць.

Дзяржава адказвае новай змене ўзаемнасцю. Адкрыты і стваральны дыялог пакаленняў вядзецца трэцяе дзесяцігоддзе. Не спыняецца падтрымка маладых спецыялістаў, сем’яў, творчай моладзі. У вялікіх гарадах і малых пасёлках цэлыя маладзёжныя кварталы прырастаюць дамамі і жыхарамі. Характэрны факт: сёння маладыя людзі ва ўзросце ад 14 да 31 года складаюць менш за чвэрць насельніцтва краіны (да 24 працэнтаў), у агульнай жа колькасці працаздольнага насельніцтва моладзь займае больш за трэць — 36 працэнтаў. 

Міхаіл Авер`янаў 

Гавораць дэлегаты з`езда:

Першы сакратар Першамайскага раённага камітэта БРСМ горада Віцебска Таццяна Лазуркіна:
лазуркина-татьяна1.jpg— Дзякуючы Дню моладзі, які праходзіць падчас Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, у нас з’явілася мноства сяброў ва ўсіх абласцях краіны. Мы сустракаліся з імі на з’ездзе, абмяркоўвалі агульныя праблемы, дзяліліся цікавымі праектамі. Мы, напрыклад, збіраемся правесці спаборніцтвы па стрытваркаўце. Гэта такі маладзёжны рух для аматараў здаровага ладу жыцця. Першая ў вобласці спецыялізаваная пляцоўка для “вулічных відаў спорту” ў нас з’явілася летась. Мы рады запрасіць усіх калег і сяброў на гэтыя спаборніцтвы.

Студэнтка 3-га курса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту Кацярына Федчанка:
Yekaterina Fedchenko— Галоўны праект гомельскай дэлегацыі — стварэнне адзінага рэспубліканскага цэнтра дапамогі. Неабходна стварыць адзіную рэспубліканскую базу ветэранаў, інвалідаў, людзей, якія адчуваюць патрэбу ў дапамозе. Мы сутыкнуліся з тым, што, удзельнічаючы ў розных акцыях, пастаянна атрымліваем пытанні ад жадаючых дапамагчы: перадаць цацкі ў дзіцячы дом, сродкі на аперацыю і г.д. У электроннай базе будуць фіксавацца не толькі тыя, хто чакае дапамогі, але і тыя, хто яе 
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter