Сегодня откроется движение по внешнему кольцу МКАД в районе Лошице

Новыя апоры старога маршруту

Рух аўтамабільнага транспарту па ўнутраным баку кальца ў раёне Лошыцы плануецца запусціць 7 лістапада. На наступным тыдні рабочыя пакладуць асфальтабетон. Карэспандэнт «Р» пабывала на будаўнічым участку і ўбачыла, што ўжо зроблена.



Нагадаем, у пачатку жніўня на 19-м кіламетры МКАД у раёне Лошыцы прасела дарожнае па­латно пуце­правода — гэта ўскладніла рух па ажыўленай магістралі і прылеглых вуліцах і парушыла транспартныя зносіны. За вы­рашэнне праблемы ўзялося ДП «Гар­дарбуд». Васіль Цібеж, галоўны інжынер прадпрыемства, расказвае:

ДП «Гардарбуд» укладваецца ў запланаваныя тэрміны па рамонце пуцеправода

— Мы ўкладваемся ў запланава­ныя тэрміны па рамонце пуцеправода. Работы па знешнім баку моста выкананы ў поўным аб’ёме, зроблены тратуары для руху пешаходаў, разметка, устаноўлены дарожныя знакі. Паралельна з гэтым мы выконваем работы і па ўнутраным баку кальца. Зараз завяршылі таркрэціраванне першай, другой і трэцяй апор моста і рыхтуемся да грунтоўкі і афарбоўкі. На наступным тыдні мы ўжо пакладзём усе пласты асфальтабетону на ўнутраным баку кальца. Рух плануем запусціць 7 лістапада.

Работы па знешнім баку моста выкананы ў поўным аб’ёме

Вечарэе, а будаўнікі на аварыйным мосце, здаецца, разыходзіцца па дамах не збіраюцца. Работа тут кіпіць і раніцай, і ноччу. На аднаўленні працуюць каля 50 рабочых — у асноўным супрацоўнікі ААТ «Мостабуд». Дарожная сітуацыя ў раёне Ігуменскага тракту склалася, шчыра кажучы, няпростая: у гадзіну пік звычайна здараюцца аўтамабільныя заторы. Васіль Цібеж дзеліцца: у «Гардарбуда» ёсць ідэі, як у далейшым разгрузіць гэты ўчастак дарогі:

На наступным тыдні будаўнікі пакладуць усе пласты асфальтабетону на ўнутраным баку кальца

— Ён сапраўды вельмі за­гружаны, таму што прамзона ў Калядзічах інтэнсіўна развіваецца. Ідзе вялікі паток машын, у тым ліку і грузавых, як раніцай, так і ўвечары. Хутка мы прадставім на ўзгадненне некалькі праектных рашэнняў. У прыватнасці, плануем зрабіць дадатковыя палосы разгону і тармажэння як па знешнім баку МКАД, так і з боку вуліцы Бабушкіна. Таксама, улічваючы той факт, што прамзона Калядзічы — тупіковая (заезд і выезд ёсць толькі з боку 19-га км МКАД), плануем дадаць выезд з прамзоны на Слуцкую трасу.

Работа тут кіпіць і раніцай, і ноччу

У ДП «Гардарбуд» расказалі, што аварыйны пуцеправод пабудаваны яшчэ ў 1984 годзе, а капрамонт праводзілі 16 гадоў таму: тады памянялі толькі маставое палатно, а бэлькі пакінулі. Цяпер усе бэлькі замянілі новымі, і, па словах галоўнага інжынера «Гардарбуда», пытанняў па апорнай здольнасці няма.

Пабудаваны аварыйны пуцеправод яшчэ ў 1984 годзе

Дарэчы, таксама ў гэтым месяцы запусцяць рух транспарту і па адным з участкаў моста на вуліцы Машэрава праз раку Свіслач. Цалкам жа пуцеправод будзе гатовы да мая наступнага года, анансуе Васіль Цібеж:

Зараз усё бэлькі замянілі новымі, і пытанняў па апорнай здольнасці няма

— Праектныя рашэнні змяніліся пасля дэмантажу пакрыцця пралётных пабудоў. Аказалася, што маналітныя ўчасткі паміж бэлькамі знаходзяцца ў нездавальняючым стане. Нам прыйшлося замяніць іх на новы бетон.

Гэты ўчастак дарогі — вельмі загружаны, таму што прамзона ў Калядзічах інтэнсіўна развіваецца

matuzova@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter