Лукашенко поздравил коллектив редакции газеты «3вязда» с 105-летием со дня выхода первого номера
09.08.2022 08:20:00
Калектыву рэдакцыі газеты «3вязда» рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом «Звязда»
Шаноўныя сябры!
Віншую вас са 105‑годдзем выхаду ў свет першага нумара газеты «3вязда».
Выданне распачало сваю дзейнасць у вірлівую, рэвалюцыйную эпоху, калі з’явіўся гістарычны шанс зрабіць явай адвечную ідэю самавызначэння беларусаў. 3 той пары газета, з якой супрацоўнічаюць самыя вядомыя беларускія пісьменнікі і паэты, заўсёды з народам: і ў чорныя дні нямецкай акупацыі, і ў гады мірнага будаўніцтва.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны «3вязда», выпускам якой у падполлі, рызыкуючы жыццём, займаліся мінскія патрыёты, змагалася з ворагам вострым праўдзівым словам. Потым былі Перамога і ўпартая праца беларусаў па аднаўленні роднай зямлі. Артыкулы і фотаздымкі пра тыя падзеі — частка гераічнага народнага летапісу.
У нашы дні супрацоўнікі выдавецкага дома «3вязда» таксама ўносяць значны ўклад у захаванне беларускай мовы, гісторыі і культуры, садзейнічаюць зберажэнню традыцый і высокіх маральных каштоўнасцей у грамадстве. Упэўнены, вы і надалей будзеце штодзённа і настойліва рабіць гэту пачэсную, патрыятычную справу дзеля будучыні краіны.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабрабыту, мірнага неба, натхнення і новых прафесійных дасягненняў.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка