Лукашенко поздравил коллектив редакции газеты «3вязда» с 105-летием со дня выхода первого номера

Новых прафесійных дасягненняў!


Калектыву рэдакцыі газеты «3вязда» рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом «Звязда»

Шаноўныя сябры!

Віншую вас са 105‑годдзем выхаду ў свет першага нумара газеты «3вязда».

Выданне распачало сваю дзейнасць у вірлівую, рэвалюцыйную эпоху, калі з’явіўся гістарычны шанс зрабіць явай адвечную ідэю самавызначэння беларусаў. 3 той пары газета, з якой супрацоўнічаюць самыя вядомыя беларускія пісьменнікі і паэты, заўсёды з народам: і ў чорныя дні нямецкай акупацыі, і ў гады мірнага будаўніцтва.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны «3вязда», выпускам якой у падполлі, рызыкуючы жыццём, займаліся мінскія патрыёты, змагалася з ворагам вострым праўдзівым словам. Потым былі Перамога і ўпартая праца беларусаў па аднаўленні роднай зямлі. Артыкулы і фотаздымкі пра тыя падзеі — частка гераічнага народнага летапісу.

У нашы дні супрацоўнікі выдавецкага дома «3вязда» таксама ўносяць значны ўклад у захаванне беларускай мовы, гісторыі і культуры, садзейнічаюць зберажэнню традыцый і высокіх маральных каштоўнасцей у грамадстве. Упэўнены, вы і надалей будзеце штодзённа і настойліва рабіць гэту пачэсную, патрыятычную справу дзеля будучыні краіны.

Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабрабыту, мірнага неба, натхнення і новых прафесійных дасягненняў.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter