Новы цэх «Віцябчанкі»

Новы цэх швейнай фабрыкі «Віцябчанка» адкрыўся ў Гарадку

Новы цэх «Віцябчанкі» адкрыўся і працуе ў Гарадку

«Паход у рэгіёны» стаў папулярным напрамкам сярод прамыслоўцаў, якія жадаюць расшырэння, але адчуваюць відавочны недахоп кадраў і вытворчых плошчаў у буйных населеных пунктах.

Так здарылася і з «Віцябчанкай», на шчасце, фабрыка знайшла добрае выйсце з сітуацыі. На прадпрыемстве палічылі за лепшае адкрыць яшчэ адзін цэх «на выездзе» — у Гарадку. Выкупілі памяшканне, абсталявалі яго сучаснымі швейнымі машынамі кітайскай вытворчасці. Частку лю-дзей абучылі прафесіі на асноўнай базе ў абласным цэнтры, астатнія змаглі набыць неабходныя навыкі непасрэдна на рабочых месцах.

Як паведаміла начальнік цэха Віталія Расолька, зараз тут працуе каля 30 швачак. Ёсць планы пашырэння прадпрыемства да 50 чалавек. Невялікі штат стаў добрым памочнікам для асноўнай вытворчасці. Спачатку ў Гарадку выконвалі заказы па пашыве верхняй часткі абутку для магілёўскай «Шагавіты», а цяпер працуюць на патрэбы арміі.

На здымку: Віталія РАСОЛЬКА (злева) прадстаўляе абноўку для вайскоўцаў.

Фота: Алена БЕГУНОВА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter