Новости потребкооперации

Миноблисполком отметил большую группу участников восстановительных работ, вызванных шквалом на территории Березинского района...

Наперекор  стихии

Недавно Минский облисполком отметил своими наградами большую группу участников восстановительных работ, вызванных разрушительными последствиями шквалистого ветра на территории Березинского района 15 июля 2008 года.

За грамотные и решительные действия при ликвидации последствий стихии благодарности председателя облисполкома и соответствующего денежного вознаграждения удостоена председатель правления Березинского районного потребительского общества Нина Ивановна Губич.

Поздравляем!

Николай КОРОЛЬ  

---------------------------

Рэканструкцыя  рынку

Хаця калгасаў ужо няма, але па iнерцыi адзiн з   буйнейшых у Вiцебску гандлёвых гiгантаў носiць назву унiтарнае прадпрыемства «Смаленскi калгасны рынак». Зараз рынак перажывае гран­д­ыёзную рэканструкцыю. Замест фiзiчна i маральна састарэлых гандлёвых радоў праз год, па меркаваннi дырэктара прадпрыемства Сцяпана Клюева, будуць пераважна павiльёны-ралеты.

У мадэрнiзацыю трэба ўкласцi звыш васьмi мiльярдаў рублёў. Але рынак не закрываецца поўнасцю. Ён адбудоўваецца паэтапна i адначасова працуе. Асноўная частка гандлёвых радоў часова перамясцiлася на былую аўтастаянку. Давядзецца пацярпець некаторыя нязручнасцi. Затое пры добрых абставiнах праз год-паўтара вiцебскi «Смаленскi калгасны рынак» аблспажыўсаюза абяцае апрануцца ў такую прыгожую «вопратку», што не сорамна будзе перад гасцямi, пакупнiкамi са старажытнага абласнога горада Смаленска. Да якога, дарэчы, з Вiцебска крыху больш за сотню кiламетраў.

Вiталiй ФЁДАРАЎ

---------------------------

Яблычная  «талака»

У Вiцебскiм раённым спажывецкiм таварыстве з аддаленай вёскi Хаталi i толькi з сада адной жанчыны-пенсiянеркi паступiла на базу паўтары тоны яблыкаў.

Былы педагог, а цяпер пенсiянерка Галiна Iльюшчанка дужа радавалася «кландайку» ў садзе, у якiм толькi яблынь звыш чатырох дзесяткаў. А калi ўраджай паспеў, то пагражаў лiтаральна засыпаць садавiнай. Толькi навошта столькi адной? Яшчэ цяжэй сабраць, а затым захаваць вырашчанае.

I гаспадыня падзялiлася сваёй праблемай з дырэктарам суседняй Курынскай сярэдняй школы-сада Таiсай Раманавай. Калега паабяцала Галiне Аляксандраўне, што пастараецца дапамагчы. Слова сваё дырэктар школы стрымала. Неўзабаве пасля абеду, калi ўрокi скончылiся, да сада настаўнiцы-пенсiянеркi падкацiў школьны аўтобус з вёскi Курына. З яго высыпаўся сапраўдны дэсант дзятвы. За кароткi час школьнiкi пад кiраўнiцтвам педагогаў сабралi ўсе яблыкi з сада i нават засыпалi iх у мяхi. А з Вiцебскага райспажыўтаварыства прыслалi грузавы транспарт з экспедытарам i забралi каштоўную сыравiну. Калi ўзважылi, атрымалася паўтары тоны яблыкаў.

Вiталiй ФЁДАРАЎ

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter