Новая прапіска для “Гефеста”

Венесуэла мае намер закупіць беларускія газавыя пліты, а таксама 300 тысяч газавых балонаў. Аб гэтым паведаміў Часовы Павераны ў справах Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Беларусі Амерыка Дыас Нуньес.
На пліты “Гефест” заўсёды ёсць попытВенесуэла мае намер закупіць беларускія газавыя пліты, а таксама 300 тысяч газавых балонаў. Аб гэтым паведаміў Часовы Павераны ў справах Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Беларусі Амерыка Дыас Нуньес.

У студзені ў Беларусі пабывала дэлегацыя венесуэльскай кампаніі PDVSA Gas komunal. Гэта новае падраздзяленне PDVSA створана з мэтай супрацоўніцтва з Беларуссю і рэалізацыі беларуска-венесуэльскіх дамоўленасцяў на вышэйшым узроўні, у тым ліку — у галіне газіфікацыі, камунальнай гаспадаркі. Венесуэльскія спецыялісты азнаёміліся з вядзеннем газавай гаспадаркі ў Беларусі. Як вядома, з удзелам беларускага боку будзе весціся газіфікацыя венесуэльскага горада Барынас.

Міхась Цыганкоў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter