Новае жыццё старой вежы

Адноўленая ратуша стала годным упрыгожаннем Магілёва
Адноўленая ратуша стала годным упрыгожаннем Магілёва.

Магілёўская ратуша сённяМагілёўская ратуша — гэта двухпавярховая пабудова, да якой прымыкае шмат’ярусная вежа. Узноўлены будынак — унікальны па сваіх архітэктурных і інжынерных вырашэннях. Унутранае аздабленне памяшканняў максімальна набліжана да таго, што было ў ХVІІ–ХVІІІ стагоддзях. Унікальны і вежавы гадзіннік, які ўпрыгожвае ратушу.

Сярод шматлікіх гадзіннікавых дыскаў ёсць асаблівы каляндар, стрэлка-паказчык на механізме якога робіць поўнае абарачэнне за 500 гадоў. Па ходзе свайго руху яна паказвае на круглыя даты самых значных у гісторыі Магілёва падзей, выгравіраваных на дыску. Кожная гадзіна адмяраецца двума ўдарамі двух званоў.

Як адзначаюць спецыялісты, за апошняе дзесяцігоддзе ў гістарычнай частцы Магілёва зроблены рэстаўрацыйныя работы, якія па сваіх маштабах пераўзыходзяць усё, што рабілася да гэтага.

Таццяна Плятнёва
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter