Новае жыццё ў прыродзе

У Беларусі па Праграме развіцця Арганізацыі аб’яднаных нацый будзе адноўлена больш за сорак тысяч гектараў тарфяных балотаў.
У Беларусі па Праграме развіцця Арганізацыі аб’яднаных нацый будзе адноўлена больш за сорак тысяч гектараў тарфяных балотаў.

Па словах начальніка аддзела міжнароднага супрацоўніцтва Мінпрыроды Аляксандра Рачэўскага, па гэтай праграме ўжо праведзены работы на плошчы ў 15 тысяч гектараў.

Аляксандр Рачэўскі адзначыў, што пры аднаўленні балотаў навукоўцы будуць праводзіць дадатковыя даследаванні. Падчас меліярацыі была парушана экасістэма балотаў, нанесена шкода біяразнастайнасці і землям. Па дадзеных навукоўцаў, да 2050 года да сарака працэнтаў усіх відаў жывёл і раслін на зямлі могуць апынуцца на грані знікнення. “Мы павінны аднавіць балотныя ўгоддзі, тым самым Беларусь унясе значны ўклад у змякчэнне ўздзеяння глабальнага пацяплення”, — падкрэсліў Аляксандр Рачэўскі.

Юрый Аксёнаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter