Новае русла малочнай ракі

Прадпрыемствы Беларусі адкрылі ў Санкт-Пецярбургу яшчэ адну фірменную краму па продажы сельскагаспадарчай прадукцыі
Прадпрыемствы Беларусі адкрылі ў Санкт-Пецярбургу яшчэ адну фірменную краму па продажы сельскагаспадарчай прадукцыі.

Гэта ўжо другая па ліку фірменная крама па рэалізацыі малочнай прадукцыі ў паўночнай расійскай сталіцы, паведаміла першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Надзея Каткавец. Урачыстая цырымонія яе адкрыцця была прымеркавана да Міжнароднай аграпрамысловай выставы-кірмаша “Аграрусь”. Новую гандлёвую структуру арганізавала таварыства “Паўночна-заходні Расійска-Беларускі гандлёвы дом”. Заснавальнікамі з беларускага боку з’яўляюцца Слуцкі сыраробчы камбінат і Мінскі гармалзавод № 3, з расійскай — Ленхоладакамбінаты № 4 і № 5.

Па меркаванні спецыялістаў, стварэнне сумесных інтэграваных структур дазволіць пашырыць аб’ём і асартымент беларускіх харчовых прадуктаў на санкт-пецярбургскім рынку.

Таццяна Лобас
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter