Новае пакаленне выбірае
13.05.2013
У нашай краіне прайшла патрыятычная акцыя Беларускага рэспубліканского саюза моладзі «Квітней, Беларусь!»
Яна прысвячалася Дню Дзяржаўнага герба і сцяга Рэспублікі Беларусь і стартавала 11 мая каля Мемарыяльнага комплексу «Стэла «Мiнск — горад-герой». Да ўдзельнікаў акцыі далучыліся прадстаўнікі VI Міжнароднага злёту рэтра- і класічных аўтамабіляў «Рэтра-Мінск-2013» з Беларусi i краiн блізкага і далёкага замежжа.
Усяго ў выхадныя ў рамках праекта «Квiтней, Беларусь!» па ўсёй краіне прайшло нямала тэматычных мерапрыемстваў.
Акрамя гэтага, у Дзень Дзяржаўнага герба і сцяга Рэспублікі Беларусь рады самых масавых арганізацый Беларусі — Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі — папоўнілі актыўныя прадстаўнікі маладога пакалення.
Фота: БЕЛТА