Новае пакаленне выбірае

У нашай краіне прайшла патрыятычная акцыя Беларускага рэспубліканского саюза моладзі «Квітней, Беларусь!» Яна прысвячалася Дню Дзяржаўнага герба і сцяга Рэспублікі Беларусь і стартавала 11 мая каля Мемарыяльнага комплексу «Стэла «Мiнск — горад-герой». Да ўдзельнікаў акцыі далучыліся прадстаўнікі VI Міжнароднага злёту рэтра- і класічных аўтамабіляў «Рэтра-Мінск-2013» з Беларусi i краiн блізкага і далёкага замежжа. Усяго ў выхадныя ў рамках праекта «Квiтней, Беларусь!» па ўсёй краіне прайшло нямала тэматычных мерапрыемстваў. — Быў арганізаваны рэспубліканскі інтэрнэт-конкурс на стварэнне эскізаў ландшафтных кампазіцый з прыроднага матэрыялу, аб’ектаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з выявай герба і сцяга Беларусі, — паведамiлi ў аддзеле інфармацыйна-аналітычнай і арганізацыйна-кадравай работы ЦК БРСМ. — Ля помнікаў і мемарыялаў вайсковай славы, да якіх удзельнікі акцыі ўсклалі кветкі, адбыліся мітынгі. Прайшлі канцэртныя праграмы, творчыя фестывалі, конкурсы патрыятычнай песні, маладзёжныя форумы, валанцёрскія працоўныя акцыі і флэш-мобы. Акрамя гэтага, у Дзень Дзяржаўнага герба і сцяга Рэспублікі Беларусь рады самых масавых арганізацый Беларусі — Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі — папоўнілі актыўныя прадстаўнікі маладога пакалення. Фота: БЕЛТА

У нашай краіне прайшла патрыятычная акцыя Беларускага рэспубліканского саюза моладзі «Квітней, Беларусь!»

Яна прысвячалася Дню Дзяржаўнага герба і сцяга Рэспублікі Беларусь і стартавала 11 мая каля Мемарыяльнага комплексу «Стэла «Мiнск — горад-герой». Да ўдзельнікаў акцыі далучыліся прадстаўнікі VI Міжнароднага злёту рэтра- і класічных аўтамабіляў «Рэтра-Мінск-2013» з Беларусi i краiн блізкага і далёкага замежжа.

Усяго ў выхадныя ў рамках праекта «Квiтней, Беларусь!» па ўсёй краіне прайшло нямала тэматычных мерапрыемстваў.

— Быў арганізаваны рэспубліканскі інтэрнэт-конкурс на стварэнне эскізаў ландшафтных кампазіцый з прыроднага матэрыялу, аб’ектаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з выявай герба і сцяга Беларусі, — паведамiлi ў аддзеле інфармацыйна-аналітычнай і арганізацыйна-кадравай работы ЦК БРСМ. — Ля помнікаў і мемарыялаў вайсковай славы, да якіх удзельнікі акцыі ўсклалі кветкі, адбыліся мітынгі. Прайшлі канцэртныя праграмы, творчыя фестывалі, конкурсы патрыятычнай песні, маладзёжныя форумы, валанцёрскія працоўныя акцыі і флэш-мобы.

Акрамя гэтага, у Дзень Дзяржаўнага герба і сцяга Рэспублікі Беларусь рады самых масавых арганізацый Беларусі — Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі — папоўнілі актыўныя прадстаўнікі маладога пакалення.

Фота: БЕЛТА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter