Новае ўбранне сталіцы

Навінкі сусветнай селекцыі будуць выкарыстаны гэтым летам у кветкавым афармленні Мінска
Чым больш кветак, тым прыгажэй горадПа словах генеральнага дырэк-тара прадпрыемства “Мінскзеленбуд” Валерыя Кулеша, побач са звыклымі культурамі на мінскіх кветніках упершыню будзе выса-джана вельмі эфектная петунія. Гэтымі кветкамі аформлены многія гарады Еўропы.

Гэтай вясной пасля шматгадовага перапынку на вуліцы беларускай сталіцы вярнуліся лілеі. Паглядзець на іх можна будзе ў скверы каля гасцініцы “Мінск” і на праспекце Незалежнасці. А неўзабаве з’явяцца і ўжо прызабытыя жыхарамі ружоўнікі. Высадка ружовых кустоў пачалася на плошчы Незалежнасці.

У цэлым “Мінскзеленбуд” плануе высадзіць на вуліцах, плошчах, у парках сталіцы 46 відаў кветак. Сярод найбольш папулярных — петунія, агератум, гартэнзія, сальвія, бягонія.

Галоўнай тэмай кветкавага афармлення горада ў гэтым сезоне стане 940-годдзе Мінска.

Вольга Кісялёва
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter