Новае аблічча Салігорска

Свой уклад у ажыццяўленне маштабнага праекта “Горад-сад” унеслі ў дзень суботніка жыхары Салігорскага раёна.
Свой уклад у ажыццяўленне маштабнага праекта “Горад-сад” унеслі ў дзень суботніка жыхары Салігорскага раёна.

Тысячы добраахвотнікаў працавалі на добраўпарадкаванні лесапаркавай зоны ў Салігорску, прыводзілі ў парадак тэрыторыі каля жылых дамоў, садзілі дрэвы, уладкоўвалі газоны.

Як расказалі ў аддзеле ідэалагічнай работы Салігорскага райвыканкама, гэта толькі пачатак вялікіх пераўтварэнняў, якія адбудуцца ў сталіцы беларускіх шахцёраў напярэдадні 50-годдзя з дня заснавання горада. Каб ператварыць Салігорск у горад-сад, мясцовым жыхарам трэба яшчэ нямала папрацаваць, у тым ліку на агульнагарадскіх суботніках.

Спецыялісты адзначылі, што ў цэлым па Салігорскаму раёну ў гэтай рэспубліканскай акцыі прынялі удзел 45 тысяч чалавек, у тым ліку 8 тысяч навучэнцаў, студэнтаў, пенсіянераў. У фонд суботніка пералічана каля 47 мільёнаў заробленых грошай.

Дзіяна Грышанава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter