Незвычайны рэйс

...1943 год. Часцi Чырвонай Армii, ламаючы шалёнае супрацiўленне нямецка-фашысцкiх захопнiкаў, займалi гарады i вёскi, што часова трапiлi пад акупацыю чужынцаў. У канцы верасня таго ж года былi вызвалены першыя населеныя пункты Беларусi, у тым лiку i вёска Канiчы. Аб гэтым даведалася Таццяна i расхвалявалася: “Як там мае родныя i блiзкiя?! Цi жывыя яны?!”

...1943 год. Часцi Чырвонай Армii, ламаючы шалёнае супрацiўленне нямецка-фашысцкiх захопнiкаў, займалi гарады i вёскi, што часова трапiлi пад акупацыю чужынцаў. У канцы верасня таго ж года былi вызвалены першыя населеныя пункты Беларусi, у тым лiку i вёска Канiчы. Аб гэтым даведалася Таццяна i расхвалявалася: “Як там мае родныя i блiзкiя?! Цi жывыя яны?!”

Журботны стан маладой жанчыны заўважыў камандзiр французаў П’ер Пуйяд (18-ы гвардзейскi авiяцыйны полк атрымаў назву “Нармандыя—Нёман”). Таццяна расказала французскаму лётчыку аб сваiм непакоi. П’ер тут жа раскрыў камандзiрскi планшэт, дастаў франтавую карту, расклаў яе на стале, пацiкавiўся ў Таццяны, па якi бок вясковай царквы знаходзiцца хата яе мацi. Таццяна паглядзела на карту i паказала кропку на ёй. П’ер на хвiлiну задумаўся, а потым рашуча заявiў: — Чакаю вас праз трыццаць хвiлiн на КП. Паляцiм разам да мацi! Таццяна Макараўна ўспамiнала: — Чаго-чаго, а гэтага я i чакаць не магла. Узрадавалася, расхвалявалася яшчэ больш. У вызначаны час яна прыйшла на камандны пункт. Таццяну запрасiлi на ўзлётную паласу франтавога аэрадрома... Загудзеў матор, самалёт разбегся i адарваўся ад зямлi. Ён ляцеў над Горкамi, Крычавам... Вакол часта ўспыхвалi маланкi ад снарадаў — стралялi варожыя зенiткi. Вось i Канiчы — родная вёска. Таццяна заўважыла бацькоўскую хату i паказала П’еру ў той бок. — Сядзем! — рашуча сказаў той. Праз колькi хвiлiн самалёт прызямлiўся якраз насупраць хаты, на палосцы азiмага жыта. Да яго падбеглi, ляскаючы затворамi вiнтовак i аўтаматаў, людзi. Партызаны? Ворагi? Як потым высветлiлася, гэта былi партызаны 5-й Клятнянскай партызанскай брыгады, якой камандаваў А.М.Яроменка. Пасля злучэння з Чырвонай Армiяй знаходзiлiся яны ў вёсцы Канiчы, каб адсюль пайсцi ў Смаленскую вобласць для расфармiравання. Сярод тых, хто прыбег да самалёта, Таццяна ўбачыла знаёмага — старшыню сельсавета Якава Ракава. Ён запытаў: — Хто такiя i што за лётчык у дзiўнай форме? — Яшка! — загаварыла ў адказ Таццяна. — Гэта ж я, дачка Рыцiкавых, а побач са мной П’ер, самы галоўны камандзiр французаў. Яны нашы саюзнiкi. Дапамагаюць гнаць немцаў, а мы клапоцiмся аб iх. У iх жа Радзiма далёка. Якаў усё зразумеў. I толькi ўсе разам сабралiся, каб iсцi ў хату, як раптам бачыць Таццяна: бяжыць да яе родная мацi. Бяжыць, а ёй пад ногi ўсё мяжа трапляецца. Мацi спатыкаецца, падае, падымаецца i зноў бяжыць... — Мама! — крычыць ёй Таццяна. — Пачакай! Я сама да цябе падбягу... Сустрэлiся мацi з дачкой, абнялiся, расцалавалiся, расплакалiся. Пасядзелi колькi часу ў хаце на драўлянай лаўцы, пагаварылi. Прынесла Таццяна са студнi халоднай вады, напаiла П’ера Пуйяда, сама напiлася роднай вадзiцы, а праз нейкi час развiталася з аднавяскоўцамi. — Праводзiлi нас усёй вёскай: старыя, жанчыны, дзецi i былыя партызаны, — успамiнала Таццяна Макараўна. — Нiколi не забуду я гэты палёт...

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter