Незалежнасць – гэта МЫ!

Сёння Беларусь адзначае сваё галоўнае свята — Дзень Незалежнасці. Яно стала для нас сапраўды галоўным. Гэта не звычайны гарантаваны выхадны — гэта дзень, калі неяк асабліва яскрава адчуваеш гонар за сваю краіну, жаданне зрабіць нешта вельмі-вельмі добрае, што дапаможа гэтай краіне стаць больш моцнай, прыгожай, упэўненай, калі з’яўляецца ў душы спрадвечнае веданне, такое ўсеабдымнае і такое патрэбнае кожнаму чалавеку, — веданне, што гэта — твая зямля, якую для цябе абаранілі цаной жыцця твае продкі, і ты на гэтай зямлі — свой, і ніякай іншай табе не трэба, бо лепшай проста няма ў Сусвеце.

У кожнага сваё паняцце слова “незалежнасць”. Але пры ўсіх сэнсавых адценнях надзейным падмуркам застаецца галоўнае: Незалежнасць — гэта гістарычная Памяць, свой, нікім не пяройдзены, Шлях і падмацаваная любоўю Вера ў сваю краіну і ў яе светлае заўтра.
Незалежнасць — гэта мы. Мы, Народ Беларусі. Мы помнім тых, хто цаной свайго жыцця абараніў наша, мы з кожным годам усё больш упэўнена ступаем па абранай дарозе, мы верым у заўтрашні дзень і працуем дзеля таго, каб ён быў  мірным і сонечным. І сёння ў нас вялікае Свята, якое мы за стагоддзі адваявалі і выпакутавалі і на якое маем поўнае права.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter