Незалежна ад веравызнання.

У Доме міласэрнасці знойдзе прытулак кожны, каму патрэбна дапамога.

Сёння мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвяціць Дом міласэрнасці ў Лагішыне Пінскага раёна.

Урачыстая цырымонія пачнецца ў парафіяльным касцёле Святых Пятра і Паўла святой імшой а 11-й гадзіне.
Як паведаміў адказны за СМІ пры сакратарыяце Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі Юрый Санько, будаўніцтва Дома міласэрнасці распачалося 10 гадоў таму па благаславенні святога айца Яна Паўла ІІ. Фундамент і муры былі асвечаны кардыналам Казімірам Свёнткам 12 сакавіка 2002 года. А сёлета ў першую касцёльную сацыяльную ўстанову заехалі жыхары — людзі, якія апынуліся ў складанай сітуацыі. Неўзабаве тут таксама плануецца аказваць дапамогу маладым маці, калі ў іх няма сродкаў на ўтрыманне або калі яны сталі ахвярамі насілля ў сям’і.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter