Невядомая Еўропа

У Гродзенскім рэгіёне пачалася рэалізацыя праекта «Планета ідэй» праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва краін Польшча — Беларусь — Украіна.
У Гродзенскім рэгіёне пачалася рэалізацыя праекта «Планета ідэй» праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва краін Польшча — Беларусь — Украіна.

Першы сумесны праект пад назвай «Невядомая Еўропа» быў запушчаны пяць гадоў таму і дапамог абсталяваць навучальны цэнтр актыўнага адпачынку на Аўгустоўскім канале. Тады ж быў створаны і першы ў вобласці турысцка-інфармацыйны цэнтр. Гэтую працу працягнуў другі праект пад назвай «Камунікацыя без межаў». З цягам часу ў вобласці з’явілася яшчэ 7 такіх цэнтраў. Але праблема с прафесійнымі кадрамі, якія б маглі рухаць турызм наперад, пакуль што застаецца. Выправіць гэтую сітуацыю якраз і павінен новы праект «Планета ідэй», бюджэт якога складае амаль 350 тысяч еўра. Гэтыя сродкі будуць зрасходаваны на падрыхтоўку спецыялістаў, здольных генерыраваць ідэі і ўвасабляць іх у рэальных трансгранічных праграмах.

Партнёрамі дадзенага праекта выступаюць Гродзенскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання «Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз», упраўленне спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама i iншыя.

Работа па праекце працягнецца да студзеня 2015 года і прадугледжвае падрыхтоўку кваліфікаванага персаналу. На спецыяльных семінарах 90 чалавек з краін-удзельніц пройдуць навучанне.

Таццяна КАНДРАЦЬЕВА, «Р»
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter