Невядомасць — гэта невыносна

Амаль дваццаць гадоў сястра не атрымлівае вестачку ад свайго брата

Амаль дваццаць гадоў сястра не атрымлівае вестачку ад свайго брата

Тамара Рыгораўна Васілюк (у дзявоцтве Гаўрыловіч), ураджэнка вёскі Гліннае Докшыцкага раёна, якая зараз жыве ў Брэсце, шукае свайго брата, Валерыя Рыгоравіча Гаўрыловіча. Яны апошні раз размаўлялі па тэлефоне ў 1994 годзе. Ён тады жыў у горадзе Мурманску і працаваў электрыкам на “Поўначрыбхоладфлоце”.

Стрыечную сястру Зою Сцяпанаўну Сахаркову (прозвішча дзявочае), якая нарадзілася ў вёсцы Косцевічы Дзяржынскага раёна, шукае наш наступны аўтар. Яе бацька — Сцяпан Сцяпанавіч Сахаркоў, маці — Надзея Іванаўна Нагібовіч. Зоя раней жыла ў Расіі, у горадзе Новакузнецку Кемераўскай вобласці. Апошняе месца яе жыхарства — горад Тальяці. “Можа, яна ці яе знаёмыя прачытаюць мой ліст і, калі што-небудзь ведаюць пра лёс маёй сястры, то хай адгукнуцца. Буду чакаць з нецярпеннем і надзеяй”, — піша Уладзімір Васільевіч Каваленка з горада Фаніпаль.

Чаму родны чалавек не шле ніякай вестачкі? Пакрыўдзіўся? А можа, што здарылася? Невядомасць, пагадзіцеся, самае страшнае. Спадзяёмся, што сам Валерый Рыгоравіч і Зоя Сцяпанаўна альбо іх калегі, знаёмыя паведамяць нам, а мы — тым, хто пакутуе ў самоце, любую інфармацыю.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter