Непад’ёмныя працэнты

АДСУТНАСЦЬ снежнага покрыва не лепшым чынам сказалася на азімых у гаспадарках Шаркаўшчынскага раёна. Згодна з інфармацыяй начальніка райсельгасхарчу Дзмітрыя Ламакі, загінула 3200 гектараў зерневых і 2100 — рапсу, што склала адпаведна 40 і 80 працэнтаў азімага кліну.

Крэдыты, узятыя на будаўніцтва малочна-таварнага комплексу, адгукаюцца на вясенняй сяўбе

АДСУТНАСЦЬ снежнага покрыва не лепшым чынам сказалася на азімых у гаспадарках Шаркаўшчынскага раёна. Згодна з інфармацыяй начальніка райсельгасхарчу Дзмітрыя Ламакі, загінула 3200 гектараў зерневых і 2100 — рапсу, што склала адпаведна 40 і 80 працэнтаў азімага кліну.

Яшчэ большыя страты панёс ААТ «Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс», які ўключае ў сябе чатыры былыя калгасы. Тут прапала восемдзесят працэнтаў зерневых і фактычна ўвесь рапс. «Як будуць выходзіць хлебаробы сэрвісу з гэтай складанай сітуацыі», — спытаўся ў дырэктара арганізацыі Аляксандра Вароны.

— Плошчы пад яравую сяўбу ў нас планаваліся ў  3550 гектараў. Цяпер дабавілася 1200 гектараў перасеву. А гэта, вядома, немалыя лішнія затраты, — канстатаваў ён. — Насення хапае. Нарыхтавалі на трыста тон больш яравой пшаніцы, ячменю, зернебабовых сумесей. Амаль поўнасцю гатова і тэхніка: пасяўныя агрэгаты, плугі, набыты новы дыскатар. Ёсць неабходныя кадры механізатараў, і зможам, як і ў папярэднія гады, арганізаваць работу ў дзве змены і кругласутачна. Аддзяленні гаспадаркі ўзначальваюць вопытныя і адказныя спецыялісты — Вячаслаў Пярхальскі, Міхаіл Кавалёнак, Аляксандр Васілевіч. Праблемы толькі з гумай для трактароў «МТЗ-1221» і на адзін камплект «МТЗ-3022», а таксама  з палівам.

Здавалася б, чаго прасцей, узяць грошы і купіць запчасткі, салярку і бензін. Тым больш што толькі за малако гаспадарка атрымлівае штомесяц звыш за паўтара мільярда рублёў. Але не ўсё так проста. Куды ідуць грошы? Аказваецца, трэцяя частка, 560 мільёнаў, — за крэдыты банку. Справа ў тым, што агратэхсэрвіс узвёў адзін з самых сучасных у рэспубліцы малочна-таварных комплексаў «Пашкі» на дзве тысячы галоў з замкнутым цыклам утрымання жывёлы. Бралі на гэта крэдыты спачатку пад 3 працэнты, потым пад 17, а апошні — ажно пад 36 працэнтаў. Комплекс яшчэ не выйшаў на поўную магутнасць, а крэдыты за яго ўжо патрэбна плаціць. Больш грошай на завяршэнне будаўніцтва ніхто не дае, хаця патрабуецца яшчэ прыкладна 13 мільярдаў рублёў. Улічваючы, што ў аб’ект укладзена ўжо 73 мільярды, спыняць яго фінансаванне, відаць, не па-гаспадарску.

Аб гэтым гаварыў і дэпутат Нацыянальнага сходу Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь Мечыслаў Морхат, які нядаўна наведаў гаспадарку і расказаў хлебаробам аб апошніх законах, якія разглядаліся ў парламенце.

Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»

Фота аўтара

СПРАВКА «СГ»

НА ВЧЕРАШНИЙ день в республике было посеяно 75,4 тысячи гектаров ранних яровых зерновых и зернобобовых культур. Это 7,2 процента от запланированного. За минувший четверг прирост посевных площадей составил 12,3 тысячи гектаров.

Сев ранних яровых зерновых и зернобобовых пока ведут хозяйства Брестской, Гомельской, Гродненской и Минской областей. На счету сельхозпредприятий Брестчины уже 36,6 тысячи засеянных гектаров (28 проц.), Гомельщины — свыше 32 тысяч (23 проц.)

Более половины озимых зерновых подкормили только хозяйства Брестчины и Гомельщины — соответственно 74 и 52 процента. В целом по республике эти работы выполнены почти на третьей части посевов.

Из 2680 тысяч гектаров, отведенных под сев яровых культур, подготовлено 265 тысяч гектаров, в том числе за предыдущий день — 26 тысяч гектаров.

Из 214 тысяч тонн семян яровых зерновых культур протравлено более 36 тысяч тонн.

Под яровой сев накоплена почти половина запланированного количества минеральных удобрений — 673 тысячи тонн действующего вещества, в том числе 40 процентов — азотных, 32 — фосфорных и 65 процентов — калийных. Лишь на 13 процентов обеспечены фосфорными удобрениями сельхозпредприятия Витебщины и на треть — Гродненщины.

В четверг по техническим причинам на Минщине простаивали 94 энергонасыщенных трактора — 7 процентов к наличию, в том числе 8 тракторов — гарантийных.

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter