Непаўторныя лікі Палесся

Выстава работ бранскага фотамастака Аркадзя Курдзікава “Лікі Палесся”, прысвечаная Дням беларускай пісьменнасці, адкрылася ў Гомельскім абласным грамадска-культурным цэнтры. Яна з’явілася вынікам амаль паўтарамесячных вандровак аўтара па розных кутках Гомельшчыны, яго знаёмстваў з вядомымі людзьмі непаўторнага Палесся. Галерэю з больш як 60 партрэтаў – ад Героя Савецкага Саюза, кавалера трох ордэнаў Славы, заслужаных дзеячаў мастацтва да руплівых братоў-хлебаробаў і цнатлівай міс Гомель— аб’ядноўваюць глыбокі філасафізм і аўтарская пранікнёнасць у глыбіню чалавечых характараў. Дарэчы, некаторыя з галоўных герояў фотаработ Аркадзя Курдзікава прысутнічалі на адкрыцці выставы фотамайстра, якая падрыхтавана пры падтрымцы абласнога Савета дэпутатаў і яго старшыні Валерыя Сяліцкага. Наступнай творчай задумай Аркадзя Курдзікава стане стварэнне фотавыставы “Салдаты Перамогі”, прымеркаванай да 60-годдзя перамогі нашых народаў у Вялікай Айчыннай вайне.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter