Мінулыя дні запомніліся ўрачыстымі мерапрыемствамі, прысвечанымі юбілею стварэння ААН

Небаскробы надзей

Найперш, мінулыя дні запомніліся ўрачыстымі мерапрыемствамі, прысвечанымі юбілею стварэння ААН. У спрэчках 70-й сесіі Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку ўзялі ўдзел кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў са 144 краін, больш за 40 міністраў замежных спраў дзяржаў-членаў ААН. На саміце быў зацверджаны новы глабальны парадак дня Арганізацыі Аб’яднаных Нацый на бліжэйшыя 

15 гадоў, дзе замацаваны асноўныя кірункі развіцця міжнароднай супольнасці: людзі, планета, росквіт, мір і партнёрства. Прэзідэнт нашай краіны выступіў з трыбуны сусветнага форуму 27 і 28 верасня, выклаўшы нацыянальную пазіцыю Беларусі па ўстойліваму развіццю, падыходы па рашэнні найбольш адчувальных і вострых праблем міжнароднага жыцця. 

Між іншым, Мінск, з’яўляючыся паслядоўным “донарам рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі”, зноў пацвердзіў статус мірнай пляцоўкі па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу: удзельнікі шматбаковай Кантактнай групы, напярэдадні маючай адбыцца сустрэчы “нармандскай чацвёркі”, парафіравалі пагадненне аб адводзе ў Данбасе ўзбраенняў калібрам да 

100 міліметраў — на 15 кіламетраў ад лініі сутыкнення. Дарэчы, гэты дакумент узгадняўся экспертамі яшчэ 

21 ліпеня, аднак яго ратыфікацыя зацягнулася. На шляху да ўкраінскага міру, апроч ваенных, застаецца яшчэ шмат нявырашаных палітычных праблем. З гэтай нагоды, зноў вяртаючыся да трыбуны юбілейнага саміту ААН, чарговым напамінам гучыць папярэджанне Аляксандра Лукашэнкі: “калі не будзе спынена кровапраліцце і братазабойчая бойка ў Еўропе, то горача будзе ўсяму цывілізаванаму свету”.

Аб іншых падзеях. Сярод прыкметных тэгаў інфармагенцтваў — гібель у цісканіне некалькіх сотняў мусульманскіх паломнікаў падчас хаджу ў Меку і Медзіну, захоп талібамі 300-тысячнага города Кундуз на поўначы Афганістана, што знаходзіцца побач з мяжой Таджыкістана, сірыйскі ўзброены канфлікт, увод афіцыйным Кіевам чарговых санкцый у адносінах да 

105 юрыдычных асоб Расійскай Федэрацыі, эканамічная блакада Крыма і заклікі экспрапрыяваць расійскую ўласнасць. 

Усё гэта адбывалася на мінулым тыдні. А вас, шаноўныя чытачы, цікавіць, што будзе далей? 

У нашай краіне праводзіцца адзін з самых адказных этапаў прэзідэнцкай гонкі — агітацыйная кампанія па выбарах Прэзідэнта. З 6 па 10 кастрычніка для выбаршчыкаў ладзіцца датэрміновае галасаванне, 11 кастрычніка — асноўны дзень галасавання. 

Беларусь выбірае сваю будучыню!

Сустрэнемся...

sav@sb.by
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter