Не згубіліся песні

Госці з Новасібірскай вобласці адчувалі сябе сваімі на беларускай зямлі Больш за 200 беларускіх суполак налічваецца ў розных краінах. Сотні мастацкіх калектываў, створаных пры замежных суполках, прадаўжаюць традыцыі народнай творчасці. Нашы суайчыннікі, жывучы далёка ад Бацькаўшчыны, зберагаюць родную мову, культуру, мастацтва, традыцыі продкаў. І любяць Беларусь — зямлю, дзе іх родавыя карані.
“Сібірскі ўзор” – гурт з беларускім рэпертуарамГосці з Новасібірскай вобласці адчувалі сябе сваімі на беларускай зямлі
Больш за 200 беларускіх суполак налічваецца ў розных краінах. Сотні мастацкіх калектываў, створаных пры замежных суполках, прадаўжаюць традыцыі народнай творчасці. Нашы суайчыннікі, жывучы далёка ад Бацькаўшчыны, зберагаюць родную мову, культуру, мастацтва, традыцыі продкаў. І любяць Беларусь — зямлю, дзе іх родавыя карані.
У Новасібірскай вобласці, як сведчаць перапісы апошніх гадоў, жывуць прадстаўнікі амаль 90 нацыянальнасцяў: татары і малдаване, палякі і грэкі, тувінцы і ўкраінцы… Але найбольш кампактна засяляюць рэгіён нашы супляменнікі-беларусы, продкі якіх пачалі асвойваць землі Сібіры яшчэ сто гадоў таму, калі праводзілася Сталыпінская рэформа, і нават з часоў цара Івана Грознага. Ведаючы пра тое, супрацоўнікі Інстытута культуры Беларусі, які развівае міждзяржаўнае культурнае супрацоўніцтва з беларусамі свету, запрасілі прыехаць у Беларусь народны калектыў “Сібірскі ўзор” з пасёлка Смаленскі Машкоўскага раёна Новасібірскай вобласці. Гурт, якім кіруе Іна Кісялёва, уваходзіць у склад Новасібірскага цэнтра беларускай культуры. Цікава, што ў рэпертуары калектыву ёсць старадаўнія беларускія песні, якія захаваліся толькі ў сібірскіх беларускіх пасяленнях. І ці ж не цуд — прывезці іх на этнічную радзіму, тым больш, што продкі з Беларусі былі толькі ў некаторых з самадзейных артыстаў.
Канцэрты “Сібірскага ўзора” прайшлі ў аграгарадку Зубкі Клецкага раёна Міншчыны. Потым адбыліся сустрэчы суродзічаў з працаўнікамі Мінскага трактарнага завода. Яны ўдзельнічалі ў тэлепраекце АНТ “Песні маей Радзімы”, былі гасцямі тэлепраграмы “Добрай раніцы, Беларусь!”. Гледачы цёпла віталі дарагіх гасцей, увесь час гучалі словы падзякі за вернасць мастацтву, якое мае адметны беларускі каларыт.
У гурце “Сібірскі ўзор” 11 спевакоў, адданых народнай песні з дзяцінства. А ўжо набірае моц і дзіцячы ансамбль-спадарожнік “Крынічка”.
Так што ў гурта, якому ўжо чвэрць стагоддзя, несумненна, ёсць будучыня.

Ірына Лемцюгова, супрацоўніца Інстытута культуры Беларусі
На здымку:
“Сібірскі ўзор” – гурт з беларускім рэпертуарам
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter