Не забывацца пра вытокi

У Лабжанскай сярэдняй школе адкрыты гiсторыка-краязнаўчы музей

Сiмвалiчна, што ў Год роднай зямлi ў Лабжанскай сярэдняй школе быў адкрыты гiсторыка-краязнаўчы музей. Тут прадстаўлена больш за тысячу розных экспанатаў, якiя адлюстроўваюць гiсторыю i этнаграфiю мясцовага краю – тэрыторыi сельсавета.

Гэтай важнай падзеi папярэднiчала карпатлiвая работа школьнага калектыву, вучняў i настаўнiцы гiсторыi Iрыны Навагродскай, якая нарадзiлася на сiнявокай Ушаччыне. Адтуль бярэ пачатак яе любоў да сваёй Радзiмы, спадчыны. Свой першы школьны музей Iрына Фёдараўна стварыла на Вiцебшчыне.

Дзень за днём збiраўся скарб старонак мiнуўшчыны Лабжанскага сельсавета. I вось нарэшце дзверы музея адчынены...

— Значную дапамогу ў стварэннi музея аказала кiраўнiцтва раёна. У сваёй аснове ён мае два накiрункi працы: гiсторыя i этнаграфiя Лабжанскага краю. Першы скiроўвае ўвагу на жыццё першабытных людзей, на паўстанне сялян 1740—1741 гадоў пад кiраўнiцтвам земляка Васiля Вашчылы, на гераiчныя ўчынкi землякоў у час Вялiкай Айчыннай вайны, — расказвае Iрына Навагродская. — Наперадзе ў нас нямала розных задумак. Хочацца адкрыць экскурсiйны маршрут... Але галоўная задача – далучаць падрастаючае пакаленне i дарослых людзей да сваёй спадчыны, зберагчы i перадаць яе нашчадкам.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter