Не трэба ім бераг латвійскі

“Новая хваля” пераязджае ў Сочы. Змяніць месца прапіскі фестывалю вырашылі пасля леташняй забароны на ўезд у Латвію некалькім расійскім выканаўцам
“Новая хваля” пераязджае ў Сочы. Змяніць месца прапіскі фестывалю вырашылі пасля леташняй забароны на ўезд у Латвію некалькім расійскім выканаўцам.


Музычнае дзецішча Ігара Крутога і Райманда Паўлса праводзілася ў Юрмале з самага яго нараджэння — 2002 года і прыносіла гораду і прыбалтыйскай краіне нядрэнныя грошы. На правядзенні конкурсу Юрмала зарабляла каля 17 мільёнаў еўра! Цяпер даход ад фестывалю пойдзе ў казну Сочы.

На “Новую хвалю” прэтэндавалі таксама Калінінград і Ялта, аднак арганізатары мерапрыемства пасля доўгіх ваганняў “падарылі” конкурс алімпійскай сталіцы. Губернатар Краснадарскага краю Аляксандр Ткачоў не можа нарадавацца: “Гэта тое, чым мы будзем прыцягваць вялікую колькасць турыстаў, запаўняць гасцініцы, ствараць новыя працоўныя месцы”. А вось улады Юрмалы кусаюць локці і думаюць, як услед за “Новай хваляй” не страціць “Голосящий КИВИН”, “Юрмалину” и Comedy Club. Усё ж такі гэтыя фестывалі — не толькі добры прыбытак, але і пэўная рэклама гораду-курорту.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter