Минтруда и соцзащиты создало пробную базу данных граждан, не занятых в экономике
03.11.2018 08:20:31
Юлия СТАТКЕВИЧ
Семінары па асобных пытаннях рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва» праходзяць ва ўсіх рэгіёнах краіны. Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, а таксама першы намеснік міністра Андрэй Лабовіч сустракаюцца з прадстаўнікамі мясцовых органаў улады, Саветаў дэпутатаў, службаў занятасці i абмяркоўваюць вынікі працы створаных камісій па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці. Таксама ў ходзе семінараў падводзяцца вынікі фарміравання пробнай базы даных працаздольных грамадзян, якія не занятыя ў эканоміцы.
Нагадаем, што занятымі ў эканоміцы лічацца тыя, хто легальна працуе, у тым ліку выконвае работы па грамадзянска-прававых дагаворах, індывідуальныя
прадпрымальнікі, адвакаты, натарыусы, рамеснікі, людзi, якія займаюцца агратурызмам, дзейнасцю без рэгістрацыі ІП, але якія выплачваюць адзіны падатак. А таксама тыя, хто займаецца творчасцю (статус павінен быць пацверджаны творчым саюзам), вучыцца на дзённай форме навучання і дома, хто вырабляе прадукцыю раслінаводства, жывёлагадоўлі на зямельным участку, маці, мачаха, бацька, айчым, усынавiцелi, апекуны, папячыцелі, якiя выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 7 гадоў, дзіця-інваліда да 18 гадоў, траіх і больш непаўналетніх дзяцей. Выключаюцца са спісу не занятых у эканоміцы грамадзяне, занятасць якіх па аб’ектыўных прычынах абцяжараная або немагчымая. Гэта людзі з інваліднасцю, грамадзяне, якія адбываюць пакаранне, знаходзяцца на прымусовым лячэнні па рашэнні суда і іншыя катэгорыі. На льготны перыяд у шэсць месяцаў, на працягу якога грамадзяне не будуць уключацца ў базу даных, змогуць разлічваць вайскоўцы, супрацоўнікі ваенізаваных арганізацый, якія мелі спецыяльнае званне рэзервіста, ваеннаабавязанага, якія прайшлі альтэрнатыўную службу. Тыя, хто працуе ці вучыцца за мяжой, павінны свой статус пацвердзіць.
Працаздольныя грамадзяне, не занятыя ў эканоміцы, будуць аплачваць па поўных тарыфах камунальныя паслугі — гарачае водазабеспячэнне, газазабеспячэнне пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў і цеплазабеспячэнне. Але гэта пры ўмове, калі грамадзянін — уласнік, наймальнік або арандатар жылога памяшкання, член арганізацыі забудоўшчыкаў, дольнік, які заключыў дагавор долевага будаўніцтва, альбо лізінгаатрымальнік.
statkevich@sb.by
База даных працаздольных грамадзян, якія не занятыя ў эканоміцы, пачне працаваць 1 снежня.
— Інфармацыйны рэсурс будзе сфарміраваны да 1 снежня гэтага года, — паведамілі ў Мінпрацы і сацабароны. — База будзе абнаўляцца штоквартальна. А інфармацыя за папярэднія тры месяцы будзе накіроўвацца для працы камісій у выканкамы. Грамадзяне, якія трапяць у базу даных, змогуць разлічваць на садзейнічанне ў працаўладкаванні.Нагадаем, што занятымі ў эканоміцы лічацца тыя, хто легальна працуе, у тым ліку выконвае работы па грамадзянска-прававых дагаворах, індывідуальныя
Працаздольныя грамадзяне, не занятыя ў эканоміцы, будуць аплачваць па поўных тарыфах камунальныя паслугі — гарачае водазабеспячэнне, газазабеспячэнне пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў і цеплазабеспячэнне. Але гэта пры ўмове, калі грамадзянін — уласнік, наймальнік або арандатар жылога памяшкання, член арганізацыі забудоўшчыкаў, дольнік, які заключыў дагавор долевага будаўніцтва, альбо лізінгаатрымальнік.
statkevich@sb.by