Не толькі дзяржаўная, але і родная.

За год было выдадзена больш за дзевяцьсот найменняў беларускамоўных кніг.

За год было выдадзена больш за дзевяцьсот найменняў беларускамоўных кніг.

Паводле перапісу 2009 года, роднай беларускую мову лічаць 60 працэнтаў жыхароў нашай краіны — крыху больш за пяць мільёнаў, аднак звычайна размаўляюць на ёй дома толькі 30 працэнтаў насельніцтва, а ў якасці гутарковай выкарыстоўваюць усяго 23 працэнты.

Вядома, дзяржава стараецца павялічыць гэту лічбу, падахвочваючы грамадства размаўляць і чытаць па-беларуску. Так, напрыклад, летась было выдадзена 940 найменняў беларускамоўных кніг і брашур агульным тыражом амаль 3 мільёны экзэмпляраў. А ўжо ў сакавіку ў тэставым рэжыме будзе запушчаны цалкам беларускамоўны канал “Беларусь 3”.
Акцыі, якія ўчора, у Дзень роднай мовы, прайшлі па ўсёй краіне, таксама мелі на мэце  пашырыць выкарыстанне беларускай мовы ў штодзённым жыцці. У сталіцы, напрыклад, была прэзентавана імпрэза “Матчын дарунак ад самай калыскі”, прысвечаная Якубу Коласу. Распачаўся першы этап грамадска-культурнай акцыі “Чытаем Купалу разам”. Брэстаўчане змаглі пазнаёміцца з творамі Купалы, Гарэцкага, Караткевіча і Быкава, урыўкі з якіх чыталі ў грамадскім транспарце. А наведвальнікі Браслаўскай цэнтральнай бібліятэкі сталі ўдзельнікамі флэшмобу “Сёння размаўляем па-беларуску”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter