
Ні пясчана-саляныя сумесі на тратуарах, ні іншыя рэагенты, якія выкарыстоўваюцца на нашых трасах, вялікай радасці прыродзе не прыносяць, кажа старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі імя Купрэвіча НАН Аркадзь Скуратовіч.
Не, у прыродзе ёсць расліны, якім салёная глеба падабаецца. Але праблема ў тым, што галафіты, як яны называюцца, — гэта, як правіла, жыхары поўдня, паколькі ў прыродзе нашай краіны салёных глеб няма. Нашы спрадвечныя расліны ў ёй гінуць. Зрэшты, гэтую праблему ў прыдарожным азеляненні ведаюць, а таму іх тут не выкарыстоўваюць. Асабліва не любіць такія глебы наша піхта белая. А вось яе амерыканскі сваяк да такіх умоў ставіцца нармальна. Нярэдка кампанію яму складаюць ліпа буйналістая і розныя віды таполяў. Солелюбівыя расліны вырошчваюць у цяпліцах і спецыяльна высаджваюць уздоўж дарог.
У апошнія гадоў 30 з`явіўся новы варыянт засалення. І звязаны ён з павелічэннем хуткасці сучасных аўто. «У 50—60-я гады хуткасць аўтамабіляў была 40—50, максімум 60 км у гадзiну. Сёння па трасах ездзяць з хуткасцю больш за 100 км у гадзiну, — кажа Аркадзь Скуратовіч. — У гэтым выпадку незамярзальная сумесь, якая раней збіралася на абочыне дарогі, падымаецца ў паветра і ператвараецца ў салёны туман. Трапляе не толькі на машыны, але і на дрэвы і кусты. А вось да гэтага яны не гатовыя». Што ў выніку? Маладыя парасткі старога дрэва ўсыхаюць. Але ўсё ж у яго больш шанцаў выжыць, таму што ў дрэва ёсць спячыя ныркі, якія актывізуюцца, калі гінуць першыя. Маладыя ж дрэвы са слабай каранёвай сістэмай проста ўсыхаюць.
Зрэшты, па словах спецыяліста, можна вырашыць і гэтую праблему. Дастаткова запусціць вясной па трасах водапалівальныя машыны і абліваць дрэвы вадой, змываючы салёны пласт. Але ўсё, як звычайна, упіраецца ў недахоп сродкаў.
Дык, можа, ёсць іншыя шляхі вырашэння праблемы? У Скандынавіі, напрыклад, такой бяды няма.
— Яны выкарыстоўваюць пясчана-гравійныя сумесі, — кажа Аркадзь Скуратовіч. — Але яшчэ лепш, калі браць для гэтага дробную (памерам па 3 мм), як пясок, гранітную крошку. Дарэчы, такія магчымасці ў Беларусі ёсць. У Скандынавіі гэты пясок, калі вясной ён змываецца на край дарогі, прыбіраюць спецыяльнай машынай. Яго чысцяць і наступнай зімой выкарыстоўваюць зноў. Так што можна паспрачацца, які метад даражэй.
Ці можа такі прынцып працаваць і ў нас? На думку спецыяліста, перашкод няма. Але пасыпаць соллю больш звыкла.
veraart14@mail.ru
Фото samaratoday.ru
Фото samaratoday.ru