Не спазніцеся на першы ўрок!
29.08.2007 01:00:00
Знамянальная дата — 125-годдзе з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа — адкарэктавала расклад школьных заняткаў на працягу навучальнага года. У ім знайшлося месца для прысвечаных роднаму краю паэтычных чытанняў, святаў, фестываляў і конкурсаў. Пэўна, асабліва цікавымі пададуцца гэтыя мерапрыемствы для 92 тысяч шасці- і сямігадовых дзетак, якія з 1 верасня будуць горда называць сябе першакласнікамі.
Выпускнікі 2008 года упершыню атрымаюць адмысловы дапаможнік “Беларусь — краіна тваёй будучыні” з электроннай версіяй.