Не спазніцеся на першы ўрок!

Для 1 мільёна 150 тысяч беларускіх вучняў Дзень ведаў і навучальны год пачнуцца ўрокам на тэму “Мой родны кут, як ты мне мілы”Разам з настаўнікамі яго будуць весці беларускія пісьменнікі і паэты, выдаўцы і кнігазнаўцы, выбітныя людзі нашай краіны.

Знамянальная дата — 125-годдзе з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа — адкарэктавала расклад школьных заняткаў на працягу навучальнага года. У ім знайшлося месца для прысвечаных роднаму краю паэтычных чытанняў, святаў, фестываляў і конкурсаў. Пэўна, асабліва цікавымі пададуцца гэтыя мерапрыемствы для 92 тысяч шасці- і сямігадовых дзетак, якія з 1 верасня будуць горда называць сябе першакласнікамі.
Выпускнікі 2008 года упершыню атрымаюць адмысловы дапаможнік “Беларусь — краіна тваёй будучыні” з электроннай версіяй.


Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter