Не ўсе песні яшчэ спеты

Гэтыя бабулі і не ўяўляюць сваё жыццё без творчасціВёска Ананчыцы — на памежжы Мінскай і Гомельскай абласцей. Нехта падумае: глуш, вакол лясы ды балоты, але мясцовыя жыхары так не лічаць. Жыццё і тут мае свой непаўторны каларыт, прычым дзякуючы матчынай песні, якая аб’ядноўвае людзей.Бабулі-пявунні — гонар вёскі. Яшчэ трыццаць гадоў таму яны бліскуча выступалі на самых прэстыжных канцэртных пляцоўках Масквы і Кракава, Вільнюса і Любліна. І на ўсесаюзнай студыі грамзапісу “Мелодия” выйшла пласцінка з аўтэнтычнымі песнямі ў іх выкананні. “Неяк падлічылі: у нашым рэпертуары больш за 300 песень, — адзначае Вольга Страленя, дырэктар мясцовага клуба, якая, дарэчы, і сабрала бабуль у спеўны гурт. — Ёсць песні радзільныя, вясельныя, жніўныя, ёсць грыбныя, лесавыя, а яшчэ жартоўныя, лірычныя, купальскія, троіцкія, калядныя… — на ўсе выпадкі жыцця! А на конкурсах, дзе давялося ўдзельнічаць, мы заўжды займалі першыя месцы, абыходзілі нават выхаванцаў кансерваторый. Куды ім да нас, мы ж народнае спяваем!”
Артысткі з Ананчыц спяваюць народныя песніГэтыя бабулі і не ўяўляюць сваё жыццё без творчасці
Вёска Ананчыцы — на памежжы Мінскай і Гомельскай абласцей. Нехта падумае: глуш, вакол лясы ды балоты, але мясцовыя жыхары так не лічаць. Жыццё і тут мае свой непаўторны каларыт, прычым дзякуючы матчынай песні, якая аб’ядноўвае людзей.
Бабулі-пявунні — гонар вёскі. Яшчэ трыццаць гадоў таму яны бліскуча выступалі на самых прэстыжных канцэртных пляцоўках Масквы і Кракава, Вільнюса і Любліна. І на ўсесаюзнай студыі грамзапісу “Мелодия” выйшла пласцінка з аўтэнтычнымі песнямі ў іх выкананні. “Неяк падлічылі: у нашым рэпертуары больш за 300 песень, — адзначае Вольга Страленя, дырэктар мясцовага клуба, якая, дарэчы, і сабрала бабуль у спеўны гурт. — Ёсць песні радзільныя, вясельныя, жніўныя, ёсць грыбныя, лесавыя, а яшчэ жартоўныя, лірычныя, купальскія, троіцкія, калядныя… — на ўсе выпадкі жыцця! А на конкурсах, дзе давялося ўдзельнічаць, мы заўжды займалі першыя месцы, абыходзілі нават выхаванцаў кансерваторый. Куды ім да нас, мы ж народнае спяваем!”
У 1981 годзе ананчыцкія бабулі на фестывалі ў Маскве прадстаўлялі Беларусь. Вольга Дзянісаўна са смехам прыгадвае, як пасялілі спявачак на розных паверхах у гасцініцы “Астанкіна”, і яна кожную з нумара за руку прыводзіла на рэпетыцыю — каб не заблудзіліся. Там жа ў бабуль і ўхажораў была процьма. Асабліва ўпадабалі іх артысты з Арменіі — частавалі лавашом, гранатамі… Дарэчы, мужы-вяскоўцы не надта радаваліся, калі іх жонкі выбіраліся на гастролі. Раўнавалі… І не дзіва: “Мітрафанаўна наша асаблівая, вельмі харызматычная, запальвае публіку, як кажуць, з паўабароту, — прадаўжае Вольга Страленя. — Кожную песню душой пражывае, рухавая, прытанцоўвае ўвесь час. На балалайцы грае, каму падміргне, з кім загаворыць… І ад кавалераў спасу няма! А кветак пасля канцэрту было больш, чым у каго. Многія хацелі з ёй пазнаёміцца”.
У 1990-х ананчыцкіх бабуль нават у Канаду запрашалі выступаць, ды грошай на паездку не знайшлося. Справа былая, і спявачкі не шкадуюць, што за акіянам не пабывалі — дома іх таксама шануюць. Глядзіш на артыстак ды міжволі згадваеш “Еўрабачанне” і буранаўскіх бабуль з Удмурціі. О, нашыя б там далі жару! “Спадабаліся нам спявачкі з расійскай глыбінкі. Хоць, мне здаецца, мы і лепш за іх спяваем”, — смяецца Роза Міхнавец, адна з вядучых спявачак ансамбля. І пранікнёна зацягвае ананчыцкага “Каваля”. Да яе далучаюцца і астатнія бабулі: “Выганяй, маці,/ Каваля з хаты,/ Бо каваль малады/ Хоча начаваці…”/

Пятро Лодкін
На здымках:
Артысткі з Ананчыц спяваюць народныя песні
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter